Пачынаецца энергетычны запуск другога энергаблоку БелАЭС


Дэпартамент па ядравай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусі выдаў дазвол на адкрыццё этапу «Энергетычны запуск» на другім энергаблоку Беларускай АЭС, паведамляе АТ «Атомстройэкспорт» – кіруючая кампанія інжынірынгавага дывізіёну расейскай Дзяржкарпарацыі «Расатам».

БелАЭС. 25 красавіка 2021 года. Астравецкі район, Беларусь.
Фота: ВК / Белсат

Падчас энергетычнага запуску будзе адбывацца прыступкавы пад’ём магутнасці рэактарнай устаноўкі да 40% ад намінальнай.

«Дазвол на выкананне этапу В – «Энергазапуск» – пацвярджае, што ўсе нейтронна-фізічныя характарыстыкі рэактарнай устаноўкі другога энергаблоку адпавядаюць праектным, і сістэмы кантролю і кіравання нейтроннай магутнасцю рэактару працуюць эфектыўна і надзейна, – запэўніў віцэ-прэзідэнт АТ «Атомстройэкспорт» – дырэктар праекту па будаўніцтве БелАЭС Віталь Палянін. – Пры дасягненні магутнасці рэактарнай устаноўкі 40% ад намінальнай адмыслоўцы выканаюць пробны пуск турбаагрэгатару і яго выпрабаванні на халастым хаду з наступным уключэннем яго ў сетку з выдачай электраэнергіі ў адзіную энергасістэму Рэспублікі Беларусь».

Энергаблок №1 БелАЭС, які стаў першым аб’ектам атамнай электраэнергетыкі найноўшага пакалення ІІІ+, пабудаваным паводле расейскіх тэхналогіяў за межамі Расейскай Федэрацыі, быў прыняты ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года. Прыняцце ў эксплуатацыю энергаблоку №2 запланавана на восень 2023 года.

Hавiны
«З’явіліся расколіны ў верхніх швах корпуса рэактара». Літва патрабуе тэрмінова спыніць БелАЭС
2023.03.31 23:24

Міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс 31 сакавіка 2023 года перадаў у беларускі МЗС ноту пратэсту ў сувязі з планамі Беларусі запускаць другі блок БелАЭС. Літва патрабуе вырашыць усе пытанні датычна станцыі, якія ўзніклі падчас міжнародных праверак і місіяў па ядравай бяспецы.

МЗС Літвы падкрэсліў, што рашэнне Беларусі аб будаўніцтве АЭС усяго ў 40 кіламетрах ад сталіцы Літвы ад самага пачатку парушала міжнародныя патрабаванні ядравай і радыяцыйнай бяспекі і аховы наваколля і адначасова з’яўляецца несумяшчальным з прынцыпамі адкрытасці і празрыстасці.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў