Рада Бяспекі ААН праводзіць паседжанне аб масавых забойствах у Бучы


Брытанія, якая старшынствуе ў Радзе Бяспекі ААН, склікала на аўторак, 5 красавіка, пасяджэнне Рады Бяспекі для абмеркавання масавых забойстваў у Бучы Кіеўскай вобласці, якія, верагодна, былі здзейсненыя войскамі Расейскай Федэрацыі. На паседжанні выступіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і заклікаў выключыць Расею з Рады ААН у справе правоў чалавека.

Зала Рады ў справе правоў чалавека.
Фота: Un.org

На паседжанні Рады Бяспекі ААН абмяркуюць павелічэнне колькасці доказаў ваенных злачынстваў, у тым ліку з Бучы. У Брытаніі абяцаюць выкарыстоўваць старшынства краіны ў Радзе Бяспекі, каб забяспечыць празрыстасць, падсправаздачнасць і справядлівасць.

«Усе партнёры Украіны будуць падрабязна праінфармаваныя пра тое, што адбывалася на часова акупаванай тэрыторыі нашай дзяржавы. Ваенныя злачынствы ў Бучы ды іншых гарадах падчас расейскай акупацыі будуць прадметам разгляду і ў Радзе Бяспекі ААН у аўторак»,

– зазначыў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Падчас паседжання праз відэасувязь выступіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён абвінаваціў РФ у забойствах, згвалтаваннях мірных грамадзянаў Украіны:

«Цяжка знайсці такое ваеннае злачынства, якога б акупанты там не здзейснілі. Расейскія вайскоўцы шукалі і мэтанакіравана забівалі кожнага, хто служыў нашай дзяржаве… Яны забівалі цэлыя сем’і – дарослых і дзяцей».

У канцы сваёй прамовы Зяленскі заклікаў ААН выключыць Расейскую Федэрацыю з Рады ААН у справе правоў чалавека і перафарматаваць дзейнасць Рады Бяспекі ААН, якая, на думку палітыка, пераўтварылася ў фармальны орган і не можа выконваць сваіх функцыяў у поўным маштабе.

Артыкулы
Зяленскі заявіў, што ад уступлення ў вайну Лукашэнку ўтрымалі беларусы
2022.04.05 14:32

Прадстаўнікі ЗША ў Радзе Бяспекі адзначылі, што дамогуцца выключэння Расеі з Рады ААН у справе правоў чалавека. Чыноўнікі адзначаюць: апошнія падзеі вакол вайны ва Украіне яскрава дэманструюць, што ў Расеі няма ніякага шанавання годнасці чалавека, а Расея выкарыстоўвае Раду ААН для прапаганды. Таксама амерыканцы дадалі, што найбліжэйшым часам накіруюць 1 мільярд долараў гуманітарнай дапамогі Украіне.

Апроч таго, амерыканскі бок заявіў, што мае інфармацыю аб прымусовай дэпартацыі жыхароў усходу Украіны на тэрыторыю Расеі і стварэнні канцэнтрацыйных лагераў для цывільнага насельніцтва на акупаваных тэрыторыях.

Hавiны
З’явіліся спадарожнікавыя здымкі, якія даказваюць, што целы загінулых праляжалі ў Бучы некалькі тыдняў
2022.04.05 10:25

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў