У Польшчы ў чыгуначных цыстэрнах са смалою знайшлі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі


Польскія службы паведамілі пра спробу завезці з Беларусі партыю кантрабандных цыгарэтаў на $ 35 тысячаў. Больш за 10 тысячаў пачак былі схаваныя ў чыгуначных вагонах, у тым ліку ў цыстэрнах з сінтэтычнаю смалою.

У Польшчы знайшлі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэтаў. 3 кастрычніка 2023 года.
Фота: Administracja Skarbowa w Białymstoku

Падатковая служба Польшчы знайшла ў двух цягніках з Беларусі больш за 10 тысячаў пачак цыгарэтаў. Яны былі схаваныя ў каркасах вагонаў-платформаў, а таксама ў цыстэрнах з вадкаю сінтэтычнаю смалою.

Кантрабанду заўважылі дзякуючы рэнтгенаўскім сканерам і пільнаму догляду. Партыю ацанілі на $ 35 тысячаў.

Нелегальны груз знайшлі на памежным пераходзе на Падляшшы.

У Польшчы знайшлі кантрабандныя беларускія цыгарэты. 3 кастрычніка 2023 года.
Фота: Administracja Skarbowa w Białymstoku

Машыністаў абодвух цягнікоў дапыталі. Распачатае правяранне.

Збольшага беларускія кантрабандныя цыгарэты вязуць у Літву. Сёлета там затрымалі рэкордную партыю – на € 4 мільёны.

Hавiны
Кантрабандысты згубілі страх: у Літве злавілі чарговы мільён цыгарэтаў з Беларусі
2023.08.25 22:56

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў