Змітра і Насту Дашкевічаў пачнуць судзіць 11 ліпеня


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што ў судзе Маскоўскага раёну Менску 11 ліпеня пачнуць разглядаць крымінальную справу супраць Змітра і Насты Дашкевічаў.

Ім інкрымінуюць ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Пірожнікава.

Змітра затрымалі 23 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 содняў паводле адміністратыўнага артыкулу, а затым перазатрымалі ўжо ў крымінальнай справе. У красавіку стала вядома, што цяжарную жонку палітвязня таксама падазраюць паводле гэтага артыкулу. Змітра трымаюць у СІЗА-1 на Валадарскага.

15 чэрвеня ў Насты і Змітра нарадзіўся сын Данііл. Гэта чацвёртае дзіця ў сям’і.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў