10 раз за бягучы год вырастуць кошты на паліва


5 траўня кошты на паліва ў Беларусі падаражэюць, паведамляе «Белнафтахім». Традыцыйна цана вырасце на 2 капейкі.

Мужчына запраўляе аўтамабіль на АЗС «Беларусьнафта» на праспекце Незалежнасці. Менск, Беларусь, 28 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

З 5 траўня раздробныя кошты на АЗС павялічацца. Цяпер бензін АІ-92 будзе каштаваць 2,20 руб., АІ-95 – 2,30 руб., АІ-98 – 2,52 руб., ДП – 2,30 руб.

Сёлета канцэрн «Белнафтахім» абраў стратэгію павелічэння коштаў на АЗС адразу ж на 2 капейкі. 5 траўня кошты вырастуць 10-ы раз з пачатку года. Такім чынам сёлета кошты на паліва ў Беларусі выраслі на 20 капеек.

Hавiны
У Беларусі падаражэе паліва і алкаголь
2022.04.25 20:53

 

belsat.eu

Стужка навінаў