Магілёўская мастачка, якая зняла відэа з выбарчага ўчастка, знаходзіцца ў ІЧУ


Праваабарончая ініцыятыва «MAYDAY TEAM» паведамляе, што мастачка-керамістка Алена Карпенка, якую затрымалі ў «адзіны дзень галасавання», была пакараная адміністратыўным арыштам.

Алена Карпенка.
Фота: скрыншот з відэа прапагандысцкага тэлеграм-канала ОСТРАЯ ТЕРКА

Алена Карпенка ў дзень выбараў 25 лютага зняла відэа пра тое, што выбарчы ўчастак №87 (быў размешчаны на тэрыторыі Магілёўскай абласной псіхіятрычнай лякарні) закрыўся раней за афіцыйны час. Затрымалі Алену каля ўчастку. «Я зняла відэа і даслала сяброўцы, якая жыве за мяжой», – тлумачыла дзяўчына ў відэа, якое было размешчана на адным з праўладных тэлеграм-каналаў. Прапагандысты сцвярджалі, што яна нібыта пераслала здымкі ў «экстрэмісцкі рэсурс».

Як стала вядома «MAYDAY TEAM», Алена Карпенка цяпер застаецца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ). Пасля інцыдэнту яна была пакараная адміністратыўным арыштам, але невядома па якім артыкуле.

Алена Карпенка – нарадзінка Магілёва, вучылася ў Менску на архітэктурным факультэце БНТУ. Працуе мастачкай і робіць аздобы і керамічны посуд, займаецца каліграфіяй і роспісам.

Hавiны
Яўка на «бязвыбарах» у Беларусі аказалася самай нізкай за апошнія 24 гады
2024.02.25 21:55

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў