Мастачку затрымалі пасля галасавання


Пасля галасавання была затрыманая мастачка-керамістка Алена Карпенка. Допіс пра яе затрыманне заўважыла выданне «Наша Ніва»: дзяўчына нібыта адправіла відэа з участку на «экстрэмісцкія рэсурсы».

Алена Карпенка.
Фота: скрыншот з відэа прапагандысцкага тэлеграм-канала «Острая терка»

Відэа пра затрыманне з’явілася на малапапулярным праўладным тэлеграм-канале. У ім гаворка вядзецца пра тое, што Алена нібыта прыехала на ўчастак пасля яго закрыцця, «грукалася ў зачыненыя дзверы», здымала ўсё на відэа, пасля чаго пераслала здымкі ў «экстрэмісцкі рэсурс». Затрымалі Алену каля ўчастку.

«Я зняла відэа і даслала сяброўцы, якая жыве за мяжой», – кажа ў відэа затрыманая дзяўчына.

За што канкрэтна затрымалі Алену Карпенку і ў чым яе абвінавачваюць, пакуль невядома.

Алена Карпенка – нарадзінка Магілёва, вучылася ў Менску на архітэктурным факультэце БНТУ. Працуе мастачкай і робіць аздобы і керамічны посуд, займаецца каліграфіяй і роспісам.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў