ISW: Украінскія вайскоўцы рыхтуюцца да адступлення з Бахмуту


Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) адзначае, што ЗСУ, імаверна, ствараюць умовы для кантраляванага адыходы з Бахмуту.

«Кадры, апублікаваныя 3 сакавіка, пацвярджаюць, што ўкраінскія войскі разбурылі два важныя масты ў раёне Бахмута – адзін праз раку Бахмутаўка ў паўночна-ўсходняй частцы горада і адзін на шляху да пасёлка Хромава, на захад ад Бахмут.

Прэвентыўнае знішчэнне мастоў можа быць паказнікам таго, што ўкраінскія войскі разлічваюць перашкодзіць прасоўванню расейцаў ва ўсходняй частцы Бахмута і абмежаваць патэнцыйныя шляхі выхаду расейскіх сіл з Бахмута на захад», – падкрэсліваецца ў аглядзе ISW.

Паводле аналітыкаў, калі ўкраінскае вайсковае камандаванне палічыць неабходным сысці з Бахмуту, то, імаверна, гэта будзе абмежаваны і кантраляваны адыход з асабліва складаных сектараў усходняга Бахмуту.

Разбор
Бахмут – пекла на зямлі. Што адбываецца ва ўкраінскім горадзе, дзе цяпер ідуць самыя гарачыя баі
2022.12.07 12:03

Украінскае кіраўніцтва прызнаюць, што сітуацыя ў Бахмуце вельмі складаная. Раней дарадца прэзідэнта Украіны Аляксандр Раднянскі заявіў CNN, што ўкраінцы могуць пакінуць горад. «Нашыя вайскоўцы, відавочна, збіраюцца ўзважыць усе варыянты. Пакуль яны ўтрымліваюць горад, але, калі спатрэбіцца, яны стратэгічна адступяць – таму што мы не збіраемся ахвяраваць усімі нашымі людзьмі проста так», – сказаў ён.

3 сакавіка кіраўнік ПВК Вагнэра Яўген Прыгожын заявіў, што Бахмут «практычна аточаны».

Аналітыка
Зімовае наступленне Расеі правалена? Тлумачым, што цяпер адбываецца на фронце
2023.03.02 18:14

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў