Снежны цыклон «Н» сыходзіць з Беларусі, але снег усё ж будзе ісці


Снежны цыклон «Н» увечары 3 снежня рыхтуецца пакінуць межы Беларусі, якая ў выніку апынецца на перыферыі антыцыклону «В» у вільготнай паветранай масе, што паступае з Балтыкі. Уначы чакаецца месцамі слабы снег пры тэмпературы -6..-10°, па поўдні цяплей – -2..-4°.

Снег у Менску
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ТК / Белсат

«Пасля поўначы, нават бліжэй да раніцы, на нашую тэрыторыю ўвойдзе атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора. Так што сняжок (праўда, невялікі і часам) будзе ісці і ў панядзелак», – адзначае тэлеграм-канал @nadvorie.

Паводле прагнозу «Белгідрамету», 4 снежня чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег. Уначы і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер умераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад -4°С на паўднёвым захадзе да -12°С на паўночным усходзе, пры праясненнях да -16°С, максімальная ўдзень -2..-8°С.

5 снежня на тэрыторыю Беларусі паўплывае франтальны падзел, які страчвае актыўнасць. Таму ўначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер умераны. Тэмпература паветра ўначы -5..-10°С, пры праясненнях да -15°С, удзень -3..-8°С.

6 снежня надворʼе ў Беларусі будзе вызначаць вільготная паветраная маса з Чорнага мора. Таму месцамі ў краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер умераны. Тэмпература паветра ўначы -5..-12°С, пры праясненнях -13..-16°С; удзень -2..-8°С, на паўднёвым захадзе і поўдні -1..+1°С.

Hавiны
У Беларусі зноў моцны снегапад. Міліцыя абвесціла план «Надвор’е»
2023.12.03 11:34

3 снежня на тэрыторыі Менскай вобласці міліцыя абвесціла план «Надвор’е». На дарогах працуе тэхніка для ўборкі снегу, праезная частка апрацоўваецца пясчана-саляной сумессю. Міліцыя рэкамендуе не абганяць снегаўборачную тэхніку, абіраць бяспечную хуткасць і не дапускаць рэзкіх манеўраў.

У МНС паведамляюць пра пагрозу абрыву лініяў сувязі і электраперадач, рызыку падзення дрэваў і абвальвання дахаў будынкаў.

Hавiны
У аэрапорце «Менск» праз снег затрымліваюцца рэйсы
2023.12.03 17:27

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў