У Беларусі зноў моцны снегапад. Міліцыя абвесціла план «Надвор'е»


Белгідрамет паведамляе, што 3 снежня ў Беларусі чакаецца моцны снег, а ў асобных раёнах – наліпанне мокрага снегу і галалёдзіца на дарогах.

У краіне дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі.

У МНС паведамляюць пра пагрозу абрыву лініяў сувязі і электраперадач, рызыку падзення дрэваў і абвальвання дахаў будынкаў, а таксама павелічэнне імавернасці ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў.

МУС заклікае быць асцярожнымі на дарогах. Сёння, 3 снежня, на тэрыторыі Менскай вобласці міліцыя абвесціла план «Надвор’е». На дарогах працуе тэхніка па ўборцы снегу, праезная частка апрацоўваецца пясчана-саляной сумессю. Міліцыя рэкамендуе не абганяць снегаўборачную тэхніку, выбіраць бяспечную хуткасць і не дапускаць рэзкіх манеўраў.

«Улічваючы ўмовы надворʼя, па магчымасці, лепш адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце і скарыстацца паслугамі грамадскага транспарту», – рэкамендуюць у ДАІ.

Нагадаем, што 29 лістапада моцны снегапад у Беларусі стаў прычынай шэрагу сурʼёзных ДТЗ, у тым ліку са смяротным вынікам.

Hавiны
Моцны снегапад у Беларусі стаў прычынай шэрагу сур’ёзных ДТЗ
2023.11.29 22:37

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў