За кінуты ў акно пракурора камень двух менчукоў падазраюць у тэрарызме


Следчы камітэт у садзейнічанні з ГУБАЗ заявіў пра затрыманне двух менчукоў 43 і 36 гадоў, удзельнікаў закрытага чату, які з’яўляецца структурным падраздзяленнем ініцыятывы «Буслы ляцяць».

Па дадзеных следства, у красавіку гэтага года мужчыны кінулі камень у акно кватэры, дзе пражывае супрацоўнік пракуратуры Менску з малалетнім дзіцем. Пасля гэтага яны ўцяклі з месца здарэння. Паведамляецца, што мужчыны раней не судзімыя. Адзін з іх індывідуальны прадпрымальнік у сферы будаўніцтва, другі – інжынер.

Следчы камітэт затрымаў двух менчукоў за кінуты ў вакно камень.
Фота: skgovby / Telegram

Па інфармацыі Следчага камітэту, мужчыны ўступілі ў закрыты чат восенню 2020 года. Незадоўга да гэтага ў прызнаным экстрэмісцкім тэлеграм-канале былі апублікаваны адрас і кантактныя дадзеныя пракурора.

Супраць іх распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 359 КК («Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага дзеяча») і ч. 2 арт. 290 КК («Удзел у арганізацыі, створанай для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці»).

Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў СІЗА, і па словах прадстаўніка Следчага камітэту актыўна супрацоўнічаюць са следствам і гатовы пакрыць шкоду.

Hавiны
«Спіс будзе даволі вялікім». Галоўчанка паабяцаў увесці санкцыі супраць Захаду
2021.12.03 14:16

АД, belsat.eu

Стужка навінаў