У калоніях Наваполацку і Мазыра зняволеным не даюць тэлефанаваць родным


Адміністрацыя наваполацкай і мазырскай калоніяў перастала даваць магчымасць зняволеным патэлефанаваць. Вядомыя выпадкі, калі палітычным вязням не давалі патэлефанаваць родным 3-4 месяцы, паведамляюць праваабаронцы «Mayday Team».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: gorobzor.ru

Паведамляюць, што ў ПК №1 Наваполацку зняволеных няма каму вадзіць на званкі, бо частка начальнікаў атрадаў з’ехала на навучанне, а аператыўныя работнікі – у адпачынках, пра гэта кажа адміністрацыя калоніі. Замяніць іх нібыта няма кім.

З аналагічнаю сітуацыяй сутыкнуліся вязні, якія адбываюць тэрмін у мазырскай ПК № 20, што ў прамзоне Мазырскага НПЗ. Асуджаным тлумачаць, што не стае аператыўных работнікаў, каб іх завесці ў перамоўны пакой. Аднак стала вядома, што як мінімум два палітычныя вязні не мелі тэлефонных званкоў ужо 3-4 месяцы запар. А відэазванкі «палітычным» у калоніі ўвогуле забароненыя.

Усяго вязні маюць права на 4 тэлефонныя званкі за месяц і 1 відэазванок праз «Skype» ці «Viber».

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў