Другую суботу запар – збой у руху менскага метро


На Маскоўскай лініі менскага метро спыніліся цягнікі. Як паведамляе падземка ў сваім Telegram-канале, гэта здарылася праз няспраўнасць цягніка. У мінулую суботу, 27 траўня, рух на сіняй лініі спыняўся праз інцыдэнт з пасажырам.

Платформа на станцыі метро «Кастрычніцкая». Менск, Беларусь. 4 сакавіка 2020 года.
Фота: АВ / Белсат

Руху на першай лініі менскага метро не было паўгадзіны. Цягнікі спыніліся а 10:30 праз паломку аднаго з іх. Дзеля ўзнаўлення руху «прымаліся неабходныя захады». Аб 11-й гадзіне праблему развязалі.

«Метрапалітэн працуе ў штатным рэжыме. Менскі метрапалітэн просіць прабачэння ў пасажыраў за нязручнасці», – гаворыцца ў допісе ў Telegram-канале падземкі.

У мінулую суботу, 27 траўня, таксама спыняўся рух на Маскоўскай лініі. Тады прычынаю стаўся «інцыдэнт з пасажырам» на станцыі «Плошча Леніна». Што там здарылася – выпадковае падзенне на рэйкі або спроба самагубства, – не ўдакладнялася.

Hавiны
У менскім метро адбыўся збой у руху цягнікоў
2023.05.27 12:29

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў