Святлана Ціханоўская сёння прэзентуе Праграму падтрымання ўдзельнікаў стачачнага руху. «Белсат» правядзе стрым


У межах афіцыйнага візіту ў Польшчу Святлана Ціханоўская правядзе брыфінг, дзе прэзентуе новую ініцыятыву.

Кабінет прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў праект Праграмы падтрымання, на якую могуць разлічваць беларусы, якія далучаюцца да страйкавага руху і якія ўжо зазналі ціск за свой пратэст. Праект таксама ўключае падтрыманне чыноўнікаў і сілавікоў, якія перайшлі на бок народу, а таксама прыватных бізнесаў, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў.

Брыфінг пачнецца а 17:30 (паводле беларускага часу) у Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве. «Белсат» будзе весці стрым.

Візіт у Польшчу Святланы Ціханоўскай пройдзе 3–4 чэрвеня. Праграма візіту распачнецца з наведання школы, створанай Цэнтрам беларускай салідарнасці ў Варшаве для дзяцей беларусаў, якія былі вымушаныя з’ехаць з краіны праз палітычны пераслед.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў