Наймагутнейшы землятрус на Тайвані за апошнія 25 гадоў. Фатаграфіі


Раніцай 3 красавіка Тайвань сутыкнуўся з наймацнейшым за 25 гадоў землятрусам. Эпіцэнтр землятрусу магнітудай 7,4 быў зафіксіраваны за 18 кіламетраў на поўдзень ад гораду Хўа-Лень, на глыбіні 15,5 кіламетраў. Прынамсі дзевяць чалавек загінулі і больш за 800 пацярпелі, працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя. Наступствы землятрусу сабралі ў здымках.

Абноўлена. Загінулі прынамсі 9 чалавек, параненыя звыш 900, зніклі не менш за 50.

Нахілены будынак у горадзе Хўа-Лень пасля моцнага землятрусу, які адбыўся на ўсходзе Тайваню. 3 красавіка 2024 года.
Фота: CNA / AFP / East News
Працаўнікі службы хуткай дапамогі памагаюць пацярпеламу, які апынуўся ў пастцы пашкоджанага будынку ў муніцыпалітэце Нью-Тайбэй (атачае сталіцу Тайбэй), Тайвань. 3 красавіка 2024 года.
Фота: CNA / AFP / East News
Прэзідэнт Тайваню Лай Чын Дэ (трэці справа) аглядае шкоду ў Хўа-Лені пасля моцнага землятрусу. 3 красавіка 2024 года.
Фота: CNA / AFP / East News
Ратаўнікі дапамагаюць мужчыну спусціцца па лесвіцы з пашкоджанага будынку ў муніцыпалітэце Нью-Тайбэй, Тайвань. 3 красавіка 2024 года.
Фота: CNA / AFP / East News
Дарога ля гораду Хўа-Лень пасля моцнага землятрусу на ўсходзе Тайваню. 3 красавіка 2024 года.
Фота: Handout / Hualien Fire Department / AFP / East News
Пашкоджаныя будынкі ў муніцыпалітэце Нью-Тайбэй, Тайвань. 3 красавіка 2024 года.
Фота: CNA / AFP / East News
Пашкоджаныя будынкі ў муніцыпалітэце Нью-Тайбэй, Тайвань. 3 красавіка 2024 года.
Фота: CNA / AFP / East News
Ратаўнікі разбіраюць завалы ў абрушаным будынку пасля моцнага землятрусу ў горадзе Хўа-Лень, Тайвань. 3 красавіка 2024 года.
Фота: Handout / Taiwan’s National Fire Agency / AFP / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў