Найлепшыя здымкі. «World Press Photo – 2024» назваў пераможцаў рэгіянальнага этапу


Штогадовы міжнародны фотаконкурс «World Press Photo – 2024» абвясціў рэгіянальных пераможцаў. У 2024 годзе на конкурс былі дасланыя 61 062 здымкі ад 3851 фотажурналіста і фатографа-дакументаліста. Незалежнае журы адабрала 24 пераможцаў і 6 ганаровых прызёраў са 130 краінаў. Паказваем частку працаў з з розных катэгорыяў з розных куткоў свету. 

Чатыры галоўныя пераможцы ў намінацыях «Singles», «Stories», «Long-Term Projects», «Open Format» будуць абвешчаныя 18 красавіка 2024 года.

Survivors

32-гадовая Шыла, маці траіх дзяцей, трымала цырульню да таго, як эрытрэйскія жаўнеры ўварваліся ў ейны горад і шматкроць гвалтавалі яе цягам трох месяцаў. У выніку Шыла зацяжарала і нарадзіла хлопчыка, але іншыя ейныя дзеці не ведаюць, што перажыла маці. Шыла не ўпэўненая, ці будзе яна калі-небудзь дастаткова моцнай, каб сказаць ім праўду. Мэкэле, Эфіопія.
Фота: Arlette Bashizi

The Aftermath of the Supernova Festival Attack

Афіцэр ізраільскіх сілаў бяспекі шукае на месцы правядзення музычнага фестывалю «Supernova» асабістыя рэчы ахвяраў нападу «Хамасу» 7 кастрычніка. У выніку ўварвання тэрарыстаў на тэрыторыю Ізраілю загінулі каля 1200 асобаў, больш за 2500 атрымалі раненні, а каля 250 апынуліся ў закладніках у сектары Газа. Рэ’ім, Ізраіль.
Фота: Leon Neal

Fighting, Not Sinking

72-гадовая Лётамаў Ф’яф’я, старэйшына супольнасці, стаіць са сваім унукам Джонам на тым месцы, дзе, як ён памятае, у ягоным дзяцінстве была берагавая лінія. Затока Салья, Фіджы.
Фота: Eddie Jim

A Day in the Life of a Quebec Fire Crew

Тэо Дагно аглядае гарызонт, каб пераканацца, што патрулі пажарных адышлі, і можна пазначыць тэрыторыю як «кантраляваную» пасля ляснога пажару. Кўэбэк, Канада.
Фота: Charles-Frédérick Ouellet

Saving the Monarchs

Матылёк, які спазніўся, спрабуе праціснуцца паміж іншымі матылькамі-манархамі, каб сугрэцца, у запаведніку матылькоў-манархаў «El Rosario» – месцы зімоўкі пералётных матылькоў. Мічаакан, Мексіка.
Фота: Jaime Rojo

Afghanistan on the Edge

Дзеці глядзяць на яблык, які іхная маці прынесла дадому пасля жабравання, у лагеры для ўнутрана перамешчаных асобаў у Баграмі, Афганістан.
Фота: Ebrahim Noroozi

Pollution in the Cileungsi River

Жыхар ловіць рыбу на калісьці маляўнічым вадаспадзе Куруг-Парыгі на рацэ Кіленгсі. Густая пена на вадзе з’явілася ад сцякання адходаў з найбліжэйшых прамысловых прадпрыемстваў. Куруг-Парыгі, Інданезія.
Фота: Arie Basuki

Valim-babena

Дада Паўль і ягоная ўнучка Адліятэмікс рыхтуюцца да паходу ў царкву. Мужчына жыве з дэменцыяй ужо 11 гадоў. Большую частку гэтага часу ягоная сям’я лічыла, што ён звар’яцеў, ці тлумачыла сімптомы ўжываннем алкаголю. Толькі ягоная дачка Фара заўважыла змены ў ім, працягваючы даглядаць бацьку. Антанарыву, Мадагаскар.
Фота: Lee-Ann Olwage

Drought in the Amazon

Рыбак ідзе праз сухое рэчышча рукава ракі Амазонка, недалёка ад супольнасці карэннага насельніцтва Порту-Прая. Тэфэ, Бразілія.
Фота: Lalo de Almeida

A Father’s Pain

Мэсут Ханчэр трымае за руку сваю 15-гадовую дачку Ірмак, якая загінула ў сне, калі дом ейнай бабулі абрынуўся падчас землятрусу ў Кахраманмараш, Турцыя.
Фота: Adem Altan

Больш здымкаў глядзіце на сайце World Press Photo.

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў