Шоўмен Міхаіл Галусцян стаўся грамадзянінам Арменіі


Шоўмен Міхаіл Галусцян распавёў, што атрымаў грамадзянства Арменіі. Цяпер перад ім стаіць задача атрымаць прапіску.

Вядомы расейскі актор і шоўмен Міхаіл Галусцян, які мае армянскае паходжанне, але ўсё жыццё пражыў у Сочы, атрымаў грамадзянства Арменіі.

«Справядлівасць перамагла, я нарэшце атрымаў грамадзянства Арменіі. Я ішоў самым сумленным і правільным шляхам, падаў сумленна дакументы, і вось нарэшце атрымаў», – распавёў гумарыст армянскім медыям.

Галусцян не выключае, што створыць новыя праекты менавіта ў Арменіі. Але гэта будзе пасля таго, як развяжацца пытанне з прапіскаю:

«Шчыра кажучы, армянін у Сочы адрозніваецца ад армяніна ў Ерэване. Ерэванская армянская вельмі правільная і літаратурная, а сочынская армянская крыху іншая. Калі разберацеся, то можна чакаць іншых праектаў. І, вядома ж, пасля здымкаў трэба некуды вярнуцца. Я хачу вярнуцца ў «Клубны дом Параджанава».

Раней Міхаіл Галусцян заяўляў, што ён прыхільнік Уладзіміра Пуціна. Таксама распавядаў, што мае сяброўскія стасункі з кіраўніком Чачэніі Рамзанам Кадыравым. 7 студзеня сёлета Галусцяна залучылі ў санкцыйны спіс Украіны «за наведванне акупаваных тэрыторыяў пасля пачатку ўварвання, удзел у прапагандысцкіх канцэртах, публічнае падтрыманне вайны і рэжыму Пуціна». У лютым сёлета Канада залучыла Міхаіла Галусцяна ў санкцыйны спіс як асобу, датычную да распаўсюду расейскай дэзынфармацыі ды прапаганды.

Гісторыі
Ад «Містара Кука» да прэзідэнта. Цікавыя факты з жыцця Уладзіміра Зяленскага
2022.04.01 09:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў