У няволі застаюцца 135 дзеячаў культуры


У Беларусі за кратамі застаюцца 135 дзеячаў культуры, з іх 28 літаратараў. Пра гэта сведчыць хроніка парушэнняў правоў чалавека ў галіне культуры, якую падрыхтаваў Беларускі ПЭН.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Музыка Павел Аракелян. Менск, Беларусь. 9 сакавіка 2021 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Цяпер праходзіць суд супраць некаторых дзеячаў культуры. Напрыклад, у Менску з 20 лютага ў закрытым рэжыме судзяць заснавальніка крамы Symbal.by, менеджара ў сферы культуры Паўла Белавуса.

У сярэдзіне лютага 66-гадоваму філосафу і метадолагу Уладзіміру Мацкевічу ўзмацнілі жорсткасць рэжыму і перавялі са Шклоўскай калоніі № 17 у Магілёўскую турму № 4. А 23 лютага стала вядома, што адміністрацыя калоніі № 15 Магілёва на тры месяцы пазбавіла журналіста і папулярызатара гісторыі Алеся Любенчука пасылак, перадачаў і спатканняў за «парушэнне правілаў унутранага распарадку».

Беларускі ПЭН паведамляе пра рэпрэсіі ў кніжнай і выдавецкай сферы. Гэтак, 24 лютага прафесар і аўтар кніг у стылі нон-фікш Іван Данілаў паведаміў, што «Белкніга» скасавала з ім дамову, пісьменнік павінен забраць свае кнігі з кнігарняў. 26 лютага беларускі інтэрнэт-сайт, які ладзіў кніжныя аўкцыёны, быў вымушаны на патрабаванне пракуратуры выдаліць кнігу Віктара Суворава «Цень перамогі», прысвечаную асобе маршала Георгія Жукава, і кнігу Вадзіма Дзеружынскага «Забытая Беларусь», дзе выкрываюцца гістарычныя міфы адносна беларускай гісторыі, што выкарыстоўваліся ў час Расейскай імперыі і СССР.

23 лютага на загад Міністэрства культуры з выставы ў менскім Палацы мастацтва знялі карціны Андрэя Смаляка. 28 лютага стала вядома, што ў Солах у касцёле Маці Божай Ружанцовай зафарбавалі фрэску «Цуд на Вісле», што адлюстроўвала Варшаўскую бітву, у выніку якой Польшча спыніла наступ Чырвонай арміі.

Hавiны
У МЗС Польшчы назвалі варварствам знішчэнне фрэскі ў беларускім касцёле
2023.03.01 09:46

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў