З Беларусі выехалі два эшалоны расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі


З Беларусі ў акупаваную Данецкую вобласць выехалі два эшалоны з расейскімі вайскоўцамі. Маршрут расейскіх салдат вызначыў рэсурс «belzhd_live».

Эшалон з расейскай тэхнікай у Беларусі.
Фота: Константин Белявский / «Ваяр»

28 лютага і 1 сакавіка са станцыі Слонім у напрамку Данецкай вобласці выехалі 2 эшалоны з тэхнікай і вайскоўцамі Узброеных сіл Расеі

Вядома, што першы эшалон накіраваўся ў Растоўскую вобласць, а адтуль накіруецца на станцыю Ілавайск. Эшалон складае 48 вагонаў, у якім каля 100 вайскоўцаў і 46 платформаў з вайсковай тэхнікай.

Другі эшалон праследуе аналагічным маршрутам. Складаецца ён з 38 вагонаў, у якім 2 пасажырскія і 36 платформаў з тэхнікай.

Hавiны
Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі: БЧ рыхтуецца да прыёму вайсковых эшалонаў з Расеі
2022.09.27 17:32

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў