У аэрапорце Токіа гарэў самалёт, пасажыраў паспелі эвакуяваць


Пасажырскі самалёт авіякампаніі «Japan Airlines» (JAL) загарэўся пры пасадцы ў міжнародным аэрапорце «Ханэда» ў Токіа, паведамляе NHK. На борце лайнера былі каля 400 пасажыраў і экіпаж. Усіх паспелі эвакуяваць.

Пажарнікі працуюць у міжнародным аэрапорце «Ханэда» пасля загарання самалёта А350 кампаніі «Japan Airlines» у Токіа, Японія, 2 студзеня 2024 г.
Фота: ISSEI KATO / Reuters / Forum

Прычына загарання – сутыкненне з самалётам берагавой аховы Японіі. У авіякампаніі «Japan Airlines» заяўляюць, што ўсе пасажыры і экіпаж эвакуяваныя.

На апублікаваным «Aeronews» відэа бачна, як полымя б’е з ілюмінатараў і гарыць узлётна-пасадачная паласа, ратаўнікі спрабуюць пагасіць агонь.

Паводле звестак «Flightradar24», рэйс JL516 вылецеў з Сапара на Хакайда і прызямліўся ў Токіа а 17:47 мясцовага часу.

Пазней японская берагавая ахова пацвердзіла, што пажар адбыўся з прычыны сутыкнення пасажырскага самалёту з самалётам берагавой аховы, які накіроўваўся на заходняе ўзбярэжжа Японіі для дапамогі пацярпелым ад землятрусу. Пяць членаў экіпажу самалёту берагавой аховы загінулі, выратаваўся толькі капітан.

Кампанія «Japan Airlines» паведамляе, што «ацэньвае маштабы нанесенай шкоды».

Hавiны
«Гэтай тэрарыстычнай агрэсіі няма апраўдання». Святлана Ціханоўская асудзіла абстрэлы расейцамі Кіева і Харкава
2024.01.02 13:38

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў