У МЗС Расеі патлумачылі, за які дыялог улады і апазіцыі ў Беларусі выступае Пуцін


Намеснік міністра замежных спраў Расеі Андрэй Рудэнка ў інтэрв’ю ТАСС выказаўся наконт канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі і патлумачыў, як мусіць выглядаць дыялог улады і апазіцыі з пункту гледжання Уладзіміра Пуціна.

Па словах Рудэнкі, Масква паслядоўна выступае «супраць заходняга ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі і навязвання ёй нейкага міжнароднага пасярэдніцтва».

«Перакананы, што толькі беларускі народ і яго легітымныя прадстаўнікі, а не самазваныя «лідары дэмакратычных сілаў» і іх заходнія куратары маюць права вызначаць лёс сваёй краіны. Любыя грамадскія супярэчнасці павінны вырашацца выключна ў рамках канстытуцыйнага поля шляхам канструктыўнага грамадскага дыялогу.

Перакананы, што Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін выступаў на карысць менавіта такога дыялогу – з грамадзянамі, якія рэальна зацікаўленыя ў мадэрнізацыі палітычнага ладу і стабільным развіцці сваёй краіны, а не заклікаюць з-за мяжы да санкцыяў супраць яе эканомікі і сваіх суайчыннікаў, якія размаўляюць выключна на мове лозунгаў і ўльтыматумаў», – заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ.

Аналітыка
Гібрыдная Канстытуцыя: як Лукашэнка спалучыў дзве супрацьлеглыя ідэі ў адным дакуменце
2021.12.28 17:00

Рудэнка станоўча ацаніў дзеянні рэжыму Лукашэнкі адносна канстытуцыйнай рэформы і назваў «правакацыйнымі» заклікі палітэмігрантаў байкатаваць рэферэндум ці псаваць бюлетэні. Але пры гэтым ён дадаў, што «Расея прыме любы вынік рэферэндуму».

Нагадаем, 18 лістапада 2020 года Уладзімір Пуцін, выступаючы на ​​пашыраным паседжанні калегіі МЗС, заявіў:

«Так, мы ведаем, што сітуацыя ў Беларусі супакоілася ўнутры краіны, але тым не менш праблемы ёсць, і мы цудоўна разумеем гэта. І, вядома, заклікаем да дыялогу паміж уладамі ды апазіцыяй».

Аналітыка
Пуцін заклікаў да дыялогу. А што раней у Крамлі казалі пра палітычны крызіс у Беларусі?
2021.11.19 16:03

РР belsat.eu

Стужка навінаў