У Расеі развітваюцца з палітыкам Аляксеем Навальным. Фатаграфіі


У маскоўскім раёне Мар’іна 1 сакавіка адбываецца развітанне з загінулым расейскім палітыкам Аляксеем Навальным. Жалобная працэсія праходзіць у царкве абраза Божай Маці «Утоли моя печали», ля якой сабраліся сотні людзей. Тэрыторыю ахоўвае паліцыя і працаўнікі АМАПу, людзей правяраюць праз металашукальнікі. «Белсат» сабраў фатаграфіі з развітання з апазіцыянерам.

Рабочыя нясуць труну з целам Аляксея Навальнага ў храм абраза Божай Маці «Утоли моя печали» ў Мар’іна. Масква, Расея. 1 сакавіка 2024 года.
Фота: Stringer / AFP / East News
Людзі збіраюцца ля царквы, дзе адбудзецца адпяванне нябожчыка, расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Масква, Расея.
Фота: Alexander Nemenov / AFP / East News
Людміла Навальная і Анатоль Навальны, бацькі расейскага палітыка Аляксея Навальнага, ідуць да царквы абраза Божай Маці ў Мар’іна. Масква, Расея.
Фота: AP Photo / East News
Людзі, якая хочуць развітацца з Аляксеем Навальным, сабраліся перад храмам Божай Маці «Утоли моя печали» напярэдадні адпявання Аляксея Навальнага ў маскоўскім раёне Мар’іна. Масква, Расея.
Фота: Andrey Borodulin / AFP / East News
Мужчына з вянком праходзіць праз металашукальнік на Барысаўскіх могілках перад пахаваннем Аляксея Навальнага ў маскоўскім раёне Мар’іна. Масква, Расея.
Фота: Olga Maltseva / AFP / East News
Працаўнік паліцыі ахоўвае ад людзей тэрыторыю ля царквы абраза Божай Маці ў Мар’яна, Расея.
Фота: AP Photo / East News
Працаўнікі АМАПу назіраюць за людзьмі, якія прыйшлі развітацца з палітыкам Аляксеем Навальным у Мар’іна. Масква, Расея.
Фота: AP Photo / East News
Людзі, якія прысутнічаюць на адпяванні палітыка Аляксея Навальнага, кідаюць кветкі праз агароджы ля царквы Маці Божай у Маскве, Расея.
Фота: Alexander Nemenov / AFP / East News
Родныя і блізкія аддаюць апошнюю пашану ля труны расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага ў храме іконы Божай Маці ў Маскве, Расея.
Фота: AP Photo / East News
Жанчына трымае партрэт Аляксея Навальнага і яго жонкі Юліі з подпісам «Вечнае каханне смерці не мае» каля царквы іконы Божай Маці ў Маскве, Расея.
Фота: AP Photo / East News
Паліцыя назірае за тым, як людзі ідуць да Барысаўскіх могілак на цырымонію пахавання Аляксея Навальнага ў Маскве, Расея.
Фота: AP Photo / East News
Труна лідара расейскай апазіцыі Аляксея Навальнага перад пахаваннем на Барысаўскіх могілках у ў маскоўскім раёне Мар’іна. Масква, Расея.
Фота: AP Photo / East News
Людміла Навальная (3 справа) і Анатоль Навальны (2 справа), бацькі нябожчыка Аляксея Навальнага, на цырымоніі пахавання свайго сына на Барысаўскіх могілках. Масква, Расея.
Фота: Olga Maltseva / AFP / East News
Мужчына замацоўвае на дрэве транспарант з надпісам «Пуцін забіў яго, але не зламаў» пасля пахавання апазіцыянера Аляксея Навальнага на Барысаўскіх могілках у Маскве, Расея.
Фота: Olga Maltseva / AFP / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў