Літоўскі ўрад таксама запланаваў набыццё новага абсталявання для ўмацавання дзяржаўнай мяжы.
Разам з загародай, якая мае быць каля 2 метраў, плануецца стварэнне інфраструктуры відэаназірання.
Паводле кіраўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рэнатаса Пожэла, загарода не будзе цалкам ізаляваць тэрыторыю Літвы ад Расеі і Беларусі, бо не будзе ўзводзіцца на балотах ці ў іншых цяжкапраходных месцах. У літоўскім бюджэце на 2017 год прадугледжана € 3,6 млн на ўзвядзенне загароды на мяжы з Калінінградскай вобласцю Расеі.
Урад Літвы таксама мае намер да 2020 года забяспечыць памежнікаў беспілотнікамі і новымі караблямі на паветранай падушцы для ажыццяўлення пошукава-выратавальных аперацыяў у Куршскім заліве.