Меркаваннi

Чаму Еўрапейскі Звяз падтрымлівае радыё «Свабода»

Мікрафоны радыё «Свабода». Фота: rferl.org
Мікрафоны радыё «Свабода». Фота: rferl.org
podpis źródła zdjęcia

Мікалай Княжыцкі – народны дэпутат Украіны, журналіст і медыяменеджэр, адзін з заснавальнікаў інфармацыйнага тэлеканала «Эспрэса» – адказвае Юліі Навальнай, якая заклікала ЕЗ фінансаваць расейскія інфармацыйныя праекты замест фінансавання радыё «Свабода», журналісты якой апынуліся ў складаных умовах пасля абрання прэзідэнтам ЗША Доналда Трампа.

Некалькі дзён таму Еўрапейскі Звяз выдзеліў 5,5 мільёна еўра на падтрымку радыё «Свабода». Гэта стала вынікам спынення яго фінансавання адміністрацыяй Дональда Трампа. Такое рашэнне Вашынгтону з’яўляецца часткай шырэйшай палітыкі скарачэння фінансавання праграм, накіраваных на падтрымку дэмакратыі, вяршэнства права і свабоды слова. Менавіта дзеля змякчэння разбуральных наступстваў гэтай палітыкі ў частцы, якая тычыцца радыё «Свабода», ЕЗ і выдзеліў сродкі са свайго бюджэту.

Усе, хто хвалюецца за дэмакратыю і свабоду слова ў краінах, што да 1991 года ўваходзілі ў склад былога СССР, павінны былі б апладзіраваць. Аднак апладзіруюць не ўсе.

Крок Бруселю рэзка раскрытыкавала Юлія Навальная, жонка забітага пуцінскім рэжымам Аляксея Навальнага. радыё «Свабода» яна назвала «амерыканскай медыякарпарацыяй, якая піша пра Расею» і заявіла, што замест таго, каб траціць еўрапейскія сродкі на «амерыканскія медыя», ЕЗ павінен быў бы падтрымаць расейскія эмігранцкія медыя.

Нагадаем, што радыё «Свабода» вяшчае не толькі на Расею, але і на іншых мовах – у розных краінах. І, па меншай меры, дзіўна не падтрымаць, напрыклад, украінскую службу радыё «Свабода», а замест гэтага перадаць гэтыя сродкі расейскім медыя.

Яшчэ больш дзіўна, што ніводнае з тых медыя, пра якія, верагодна, ідзе гаворка ў выказваннях Навальнай, не асудзіла акупацыю ўкраінскіх тэрыторый, уключаючы Крым, і не назвала расейскіх вайскоўцаў злачынцамі і забойцамі – замест рыторыкі пра «нашых хлопчыкаў».


Калісьці акадэмік Андрэй Сахараў з трыбуны Першага з’езда народных дэпутатаў СССР упершыню адкрыта заявіў пра злачынную вайну ў Афганістане. Але яшчэ ў 1980 годзе, знаходзячыся ў высылцы, ён у лістах да кіраўніцтва дзяржавы патрабаваў неадкладнага вываду савецкіх войскаў.

Удава Аляксея Навальнага Юлія Навальная ўдзельнічае ў маршы расейскай апазіцыі ў Берліне, Нямеччына. 1 сакавіка 2025 года. Фота: Ralf Hirschberger / AFP / East News
Удава Аляксея Навальнага Юлія Навальная ўдзельнічае ў маршы расейскай апазіцыі ў Берліне, Нямеччына. 1 сакавіка 2025 года. Фота: Ralf Hirschberger / AFP / East News

Дзе сёння тыя расейскія медыі, якія патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вываду расейскіх войскаў з усёй тэрыторыі Украіны, уключаючы Крым? Такіх няма. А значыць, Еўропа, якая імкнецца падтрымаць гэтыя медыя, фактычна падтрымлівае тэрарызм Пуціна – нават калі самі гэтыя медыя фармальна выступаюць супраць яго.

,,

Навальная дапусціла, што рашэнне ЕЗ пра фінансаванне радыё «Свабода», а не медыя расейскіх эмігрантаў, стала вынікам адсутнасці дыялогу ЕЗ з ёй і іншымі вядомымі расейскімі эмігрантамі. Але сутнасць праблемы не ў гэтым.


Дык што павінен падтрымліваць Еўрапейскі Саюз? Я не супраць стварэння медыяпраграм для расіян на тэрыторыі Еўропы ці Украіны. Урэшце, кааліцыя краін, якія супрацьстаяць агрэсару, павінна выкарыстоўваць усе інструменты – у тым ліку інфармацыйныя. Расейскамоўны канал можна стварыць, напрыклад, у Польшчы ці ва Украіне. Але яго рэдакцыйную палітыку павінны фармаваць менавіта гэтыя краіны. Недапушчальна, каб за сродкі ЕЗ фінансаваліся медыя з імперскімі наратывамі – нават калі яны фармальна крытыкуюць Пуціна, але пры гэтым не прызнаюць неабходнасці вызвалення ўсіх акупаваных тэрыторый, уключаючы Крым.

Нашмат важней падтрымліваць украінамоўныя і крымскататарскамоўныя медыя ва Украіне. З-за вайны ім цяжка выжываць, аднак менавіта яны з’яўляюцца крытычна важнымі для супрацьстаяння расейскай прапагандзе ва ўкраінскім грамадстве. Нарэшце, падтрымка медыя на мовах, якія Расея спрабуе знішчыць з імперскіх меркаванняў, – гэта важны крок у процідзеянні рэалізацыі яе імперскіх планаў.

Мікалай Княжыцкі — народны дэпутат Украіны, журналіст і медыяменеджэр, адзін з заснавальнікаў інфармацыйнага тэлеканала «Эспрэса»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш

апошнія

Item 1 of 10