навіны

«Bild»: Пакуль Зяленскі пры ўладзе, Пуцін не збіраецца нічога падпісваць і плануе новы наступ

Расейскія салдаты. Крыніца: minval.az
Расейскія салдаты. Крыніца: minval.az
podpis źródła zdjęcia

Расея не будзе падпісваць мірнай дамовы з Украінаю, пакуль на чале дзяржавы застаецца Уладзімір Зяленскі. Такое патрабаванне, паводле вайсковага эксперта Ніка Лянге, Крэмль выстаўляе на фоне няпэўнасці з боку ЗША і ЕЗ.

Чытайце таксама:
Доналд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Трамп патлумачыў, чаму Пуцін цяпер не гатовы спыніць вайну

23 траўня заяву, што, «калі дойдзе да падпісання, пытанне легітымнасці будзе мець вырашальнае значэнне», зрабіў міністр замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў.

Паводле яго, Расея гатовая весці кантакты з украінскім кіраўніцтвам дзеля ўзгаднення прынцыпаў урэгулявання, але канчатковую дамову мусяць падпісваць асобы, чыё становішча не выклікае сумневаў.

Лаўроў адзначыў: калі падпішуць «тыя, чыя легітымнасць ужо не пераконвае, то зменшчыкі могуць паставіць пад сумнеў дасягнутую дамоўленасць».

Як падкрэслівае выданне «BildI», заява Лаўрова фактычна азначае: пакуль дзеіць урад Зяленскага, ніякай мірнай дамовы з боку Расеі чакаць не варта. Пры гэтым у Крамлі зноў прагучалі заклікі да «змены ўлады» ў Кіеве, што ў Маскве называюць «дэнацыфікацыяй».

Выданне спасылаецца на нямецкага вайсковага эксперта Ніка Лянге, які звязвае такую рыторыку з няпэўнасцю Захаду: на платформе X ён заявіў, што слабая і няпэўная пазіцыя ЗША і Еўропы толькі заахвочвае Расею вылучаць усё больш жорсткія патрабаванні. Пры гэтым, як адзначае «Bild», нават лідар CDU Фрыдрых Мэрц, які нядаўна абяцаў падтрымліваць Украіну ў выпадку расейскага наступу, пасля заяваў Доналда Трампа не выступіў з канкрэтнымі ініцыятывамі дапамогі.

Вынікі адной з найбольш масавых паветраных атак на Украіну, 25 траўня 2025 года. Разбурэнні ў Кіеўскай вобласці. Фота: Україна Online / Telegram
Вынікі адной з найбольш масавых паветраных атак на Украіну, 25 траўня 2025 года. Разбурэнні ў Кіеўскай вобласці. Фота: Україна Online / Telegram

Сапраўды, нямецкі канцлер папярэджваў Трампа пра намеры ўвесці супраць Расеі магутныя санкцыі, але пакуль гэтыя заявы так і засталіся на словах.

Трамп паведаміў еўрапейскім лідарам, што Уладзімір Пуцін цяпер не гатовы спыніць вайны, бо мяркуе, што перамагае.

Спасылаючыся на Ніка Лянге, «Bild» адзначае, што ў Пуціна «ніколі не было мэты заключыць замірэння», бо ён «выкарыстоўвае абмеркаванне, каб стварыць ваенныя факты». Лянге адзначае: яшчэ нават падчас мірных перамоваў з Трампам Пуцін меў у планах новы наступ, які быў запланаваны на чэрвень і цяпер пачынаецца. 

,,

«Расея спрабуе прасунуцца ў Сумскую, Харкаўскую і Днепрапятроўскую вобласці, каб, акрамя фармальна анексаваных рэгіёнаў, стварыць новыя праблемы для перамоваў», – прыводзіць выданне словы Ніка Лянге. 


У сваю чаргу ўкраінскія вайскоўцы пацвярджаюць словы эксперта, адзначаючы вялікі збор асабовага складу расейскіх войскаў на мяжы з Украінаю, што ёсць ясным сігналам пра рыхтаванне нападаў.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10