навіны

У Літве адказалі на прапанову вярнуць пасажырскі чыгуначны рух з Беларуссю

img
Цягнік Літоўскай чыгункі Менск – Вільня на вакзале Менск-Пасажырскі. Фота: drive2.ru
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства транспарту і камунікацыяў Літвы пацвердзіла «Белсату», што Менск прапанаваў узнавіць пасажырскі чыгуначны рух паміж дзвюма краінамі. У Вільні будуць гэта абмяркоўваць.

«Прапанова была атрыманая», – паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацыяў Літвы ў адказ на просьбу «Белсату» пацвердзіць, ці сапраўды Менск высунуў ідэю зноў пусціць пасажырскія цягнікі паміж дзвюма краінамі.


У ведамстве адзначылі, што цяпер гэтую прапанову вывучаюць:

,,

«Цяпер яна абмяркоўваецца адказнымі органамі. Калі будзе прынятая канчатковая пастанова, мы праінфармуем грамадскасць».


Раней прэс-цэнтр Беларускай чыгункі паведаміў, што прадстаўнік БЧ на канферэнцыі Арганізацыі супрацы чыгунак прапанаваў Польшчы, Літве і Латвіі ўзнавіць пасажырскія зносіны з нашаю краінаю. Гэтая канферэнцыя адбылася ў Варшаве 14–17 красавіка.

Цягнік на чыгуначным вакзале станцыі «Менск-Пасажырскі». Менск, Беларусь. 3 кастрычніка 2022 года. (Фота: Белсат)

Ковід сыходзіць, цягнікі не вяртаюцца. Чаму Польшча і Літва не ўзнаўляюць спалучэння з Беларуссю?

навіны

Пасажырскі чыгуначны рух паміж Беларуссю і краінамі-суседкамі ў ЕЗ прыпыніўся ў 2020 годзе праз COVID-19, аднак, калі пандэмія сціхла, цягнікі так і не вярнуліся.


У 2023 годзе ў кампаніі «PKP Intercity» (польскі чыгуначны аператар) «Белсату» казалі, што «адмова ад чыгуначных зносінаў у кірунку Беларусі – бізнес-рашэнне кампаніі».


А ў літоўскай кампаніі «LTG Link» (аператар пасажырскіх чыгуначных зносінаў) тады тлумачылі, што аднаўляць рух у Беларусь не плануюць, «улічваючы ўсе акалічнасці і ў адпаведнасці з Законам аб абмежавальных захадах у звязку з агрэсіяй супраць Украіны».


Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў эфіры «Белсату» назваў прапанову Беларускай чыгункі «прапагандысцкай гульнёю»:


«Яны хочуць паказаць сваю канструктыўнасць і неканструктыўнасць заходняга боку дзеля таго, каб даказаць беларускаму грамадству, што мы, маўляў, за адкрытасць, а вось Захад не хоча ісці на гэтую адкрытасць. Але заходнія суседзі гатовыя да гэтых дзеянняў, толькі яны ставяць даволі зразумелыя ўмовы: спыніць унутраныя рэпрэсіі і вонкавую агрэсію, спыніць атакі на межы Польшчы, Літвы і Латвіі».


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10