Пакуль Доналд Трамп марна спрабуе навязаць Маскве хуткую мірную ўгоду з Украінай, афіцыйны Менск рызыкуе застацца без звыклага «дыпламатычнага паветра». Як адзначае палітычны аналітык Арцём Шрайбман, «перспектывы дыпламатычнага бліцкрыгу Трампа з Расеяй вянуць», і для афіцыйнага Менску гэта дрэнная навіна.