Gistoryi

Удаву Генадзя Карпенкі, загадкава памерлага канкурэнта Лукашэнкі, схілялі да самагубства

Генадзь Карпенка (справа) на сесіі Вярхоўнага Савету, архіўнае фота. Крыніца: svaboda.org
Генадзь Карпенка (справа) на сесіі Вярхоўнага Савету, архіўнае фота. Крыніца: svaboda.org

Генадзь Карпенка раптоўна памёр 26 гадоў таму, 6 красавіка 1999-га. Нечаканая смерць папулярнага палітыка з прэзідэнцкімі амбіцыямі выклікала пытанні і тады, і цяпер. Людміла Карпенка была вымушаная выехаць за мяжу пасля смерці мужа. Удаву палітыка схілялі да самагубства пасля таямнічай смерці мужа – галоўнага канкурэнта Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта яна апавяла ў інтэрв'ю Алесю Сілічу ў праграме «ПраСвет».