Запрашаем вас у трэнавальны лагер палка Кастуся Каліноўскага, каб пабачыць, як там усё адбываецца насамрэч.
Герой першага рэпартажу праекту «Ваяры і валанцёры» – інструктар палка Кастуся Каліноўскага з пазыўным Джэсіка. Ён нарадзіўся ў Беларусі, але па нацыянальнасці – украінец.
Пасля поўнамаштабнага ўварвання для маладога хлопца было непрымальным назіраць за сітуацыяй збоку. Ён пакінуў тэрыторыю краіны, у якой нарадзіўся, каб абараняць зямлю сваіх продкаў.
Спачатку Джэсіка дапамагаў валанцёрствам на польска-ўкраінскай мяжы, але разумеў, што гэтага мала. Пазней ён далучыўся да беларускага добраахвотніцкага падраздзялення. Быў на баявых задачах пад Бахмутам. Цяпер хлопец рыхтуе рэкрутаў.
Рэпартаж з цыклу «Ваяры і валанцёры» «Самае галоўнае – не пераставаць верыць», рэж. Вольга Воранава, Беларусь, 2025 г.
Праграму «Ваяры і валанцёры» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.