«Расейцы проста пруць напралом». Беларус распавёў пра полк Каліноўскага ў баях за Харкаў

У палку Каліноўскага служыць ваяр з пазыўным Купала. Калі пачалося расейскае ўварванне ва Украіну, ён падтрымаў украінцаў. Калі хлопец вучыўся ў Полацку, ён гучна ўключаў украінскую музыку, а цяпер служыць у ЗСУ.

У 2022 годзе Купала быў студэнтам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту. Каб падтрымаць украінцаў, ён, напрыклад, уключаў украінскую музыку. Свае 15 содняў арышту хлопец атрымаў ад рэжыму Лукашэнкі за сапсаваны бюлетэнь на «рэферэндуме» 27 лютага 2022 года. Купала пакінуў Беларусь, калі пачуў, што пасля заканчэння ўніверсітэту не даюць выехаць з краіны – адразу выпісваюць позвы ў войска.

За мяжою Купала пачаў распаўсюджваць інфармацыю пра вайну ва Украіне, данаціў грошы, але адчуваў, што мог бы зрабіць болей. Урэшце ён пастанавіў ехаць ваяваць і далучыўся да палка Каліноўскага.


Купала быў аператарам БПЛА ў батальёне «Волат», бараніў Харкаў – горад-мільённік, за 30 кіламетраў ад якога праходзіць лінія фронту. Цяпер ён адказвае за тэхнічнае забеспячэнне асабовага складу палка.

,,

«Хачу сказаць тым, хто будзе гэта глядзець: вайна яшчэ працягваецца, не забывайце пра гэта, – кажа Купала. – І тое, як хутка яна скончыцца, залежыць не толькі ад нас – і ад вас таксама. Таму рабіце тое, што можаце рабіць: можаце данаціць – рабіце данаты, можаце распаўсюджваць інфармацыю ў сетках – распаўсюджвайце. Адчуваеце ў сабе смеласць большую – далучайцеся да нашых шэрагаў».


Падрабязней – у нашай праграме.


Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».