Украінка выбрала Трызуб і Пагоню сваімі абярэгамі

У рэкрутынгавым цэнтры 93 АМБр «Халодны Яр» працуе добраахвотніца Лісіца, якая выбрала сваімі абярэгамі Трызуб і Пагоню. Трызуб – бо яна ўкраінка, а Пагоню – бо яе загінулы муж быў беларусам. Ён загінуў у 2022 годзе ў баі з расейскімі захопнікамі.

Лісіца – пазыўны Алены Гергель, удавы Васіля Парфянкова. Васіль (пазыўны Сябро) стаяў на абароне незалежнасці Украіны са студзеня 2015 года, браў удзел у баях у вёсцы Пяскі. Ягоны баявы шлях перарваўся пад Лісічанскам (Луганская вобласць) 26 чэрвеня 2022 года. Ён загінуў жаўнерам палка Каліноўскага.

У Лісіцы засталіся двое непаўналетніх дзетак. Дзеля іх абароны яна і вырашыла пайсці у войска.

,,

«Дзяцей мне вельмі не хапае, гэта галоўнае. Але з іншага боку, я тут [у ЗСУ – belsat.eu] менавіта дзеля іх. Таму што, калі паўторыцца сітуацыя з Кіеўскай вобласцю, седзячы дома і намагаючыся кудысьці іх эвакуяваць, – гэта можа не спрацаваць. Мне трэба зрабіць так, каб ніхто ўжо не дайшоў да майго роднага гораду ніколі, і выгнаць іх з іншых гарадоў, якія цяпер пакінутыя і пустыя. Каб людзі маглі вярнуцца дадому, пакуль у іх гэты дом ёсць», – тлумачыць Лісіца.


Добраахвотніца пайшла ў 93 Асобную механізаваную брыгаду «Халодны Яр». У вольны ад асноўных абавязкаў час, яна праводзіць заняткі з тактычнай медыцыны. Часам жаўнеры вучацца тампанаваць на кавалках сапраўднага мяса.

Падрабязней – у нашай праграме.


Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на

YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».


Калаж з фота: 93-тя ОМБр Холодний Яр