Naviny

«У Беларусі – фашызм». Святлана Алексіевіч прамовіла на кніжным кірмашы ў Вільні

Пісьменніца Святлана Алексіевіч на кніжным кірмашы ў Вільні, Літва
Пісьменніца Святлана Алексіевіч на кніжным кірмашы ў Вільні, Літва. 1 сакавіка 2025 года. Фота: Белсат

Беларуская пісьменніца, нобэлеўская лаўрэатка прыехала на кніжны кірмаш у Вільні і ўзяла ўдзел у дыскусіі «Ці можа мастацтва быць дыпламатычным мостам?». Прамову Святланы Алексіевіч паслухаў карэспандэнт «Белсату».