Абраная прэзідэнтка Беларусі і нобэлеўская лаўрэатка сустрэліся ў Вільні. Святлана Ціханоўская і Святлана Алексіевіч абмеркавалі лёс беларускіх палітвязняў, паразмаўлялі пра ролю жаночага лідарства для беларускага грамадства. Як паведамілі ў Офісе Ціханоўскай, гэта была цёплая і шчырая сустрэча.