навіны

У віцебскай калоніі пакончыў з сабой расеец, асуджаны за наркотыкі

Папраўчая калонія № 3. Віцьба, Беларусь. Фота: wikimapia.org
Папраўчая калонія № 3. Віцьба, Беларусь. Фота: wikimapia.org
podpis źródła zdjęcia

У папраўчай калоніі № 3 у Віцьбе учыніў суіцыд адзін з асуджаных, які адбываў пакаранне паводле наркатычнага артыкулу.

Архіўнае фота. Папраўчая калонія № 3 «Віцьба». Фота: Белсат

Як катуюць у «Віцьбе»: былы зняволены расказаў пра пабоі, працу і даносы за беларускую мову

навіны

Як паведамляе «Гомельская Вясна», у канцы снежня 2024 года засіліўся асуджаны на 16 гадоў зняволення 50-гадовы грамадзян Расеі. На начным правяранні яго не далічыліся кантралёры, пачалі шукаць і знайшлі мёртвым у летняй сушылцы для бялізны лакальнага ўчастку.

Асуджанаму вязню нядаўна адмовілі ў пераводзе ў Расею для адбыцця пакарання, хоць раней гэта даволі часта практыкавалася. Праваабаронцы тлумачаць, што ў Расеі асуджаныя паводле такога артыкулу маюць права на датэрміновае вызваленне і іншыя палёгкі.

Былыя зняволеныя ПК № 3 «Віцьба» расказалі праваабаронцам, што толькі за 2024 год у калоніі праз адсутнасць належнай дыягностыкі захворванняў і лячэння памерлі не менш за тры вязні.

31 кастрычніка 2024 года сталася вядома пра смерць у калоніі № 15 у Магілёве ад «механічнай асфіксіі» яшчэ аднаго грамадзяніна Расеі – палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра. Праўда, ягоная сям’я заяўляе, што Дзмітрый не планаваў самагубства, іншыя абставіны трагедыі невядомыя.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10