навіны

Смерць палітвязня пацвердзілі: у Магілёўскай калоніі памёр Дзмітрый Шлетгаўэр

Дзмітрый Шлетгаўэр
Дзмітрый Шлетгаўэр. Фота: Spring96.org
podpis źródła zdjęcia

Праваабарончы цэнтр «Вясна» атрымаў пацверджанні смерці палітвязня і раскрыў ягонае імя: гэта 22-гадовы грамадзянін Расеі Дзмітрый Шлетгаўэр.

Горацкая папраўчая калонія №9 адзначае 60-годдзе. Фота: gorki.gov.by

«Логікі, чалавечнасці і закону не існуе». Былы палітвязень распавёў, як выжываў у самай жорсткай калоніі ў Беларусі

навіны

Паводле звестак «Вясны», у калоніі № 15 у Магілёве памёр грамадзянін Расейскай Федэрацыі Дзмітрый Шлетгаўэр. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта магло здарыцца 11 кастрычніка 2024 года. Дакладная прычына смерці невядомая. 


Шлетгаўэр прабыў у калоніі менш за месяц. Улетку яго прысудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму нібыта за шпіянаж (арт. 358 КК РБ) і спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК РБ).


З сацсетак праваабаронцы даведаліся, што Дзмітрыю Шлетгаўэру 22 гады. Ён нарадзіўся ў расейскім Слаўгарадзе. У 2018 годзе атрымаў беларускі від на жыхарства. Хлопец працаваў у Камянцы на прадпрыемстве для вытворчасці палімернай прадукцыі і ўпакоўкі.


Пакуль Дзмітрыя судзілі, у яго нарадзілася дзіця. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, быў затрыманы і брат Дзмітрыя, але пазней яго дэпартавалі ў Расею.


Гэта ўжо прынамсі чацвёртая смерць беларускага палітвязня сёлета. Гэтак, 9 красавіка 2024 года ў СІЗА ў Берасці за тыдзень да суда памёр Аляксандр Кулініч, абвінавачаны ў знявазе Лукашэнкі. У лютым праз праблемы з сэрцам пайшоў на той свет асуджаны нібыта за паклёп на Лукашэнку актывіст Ігар Леднік, які адбываў пакаранне ў Бабруйскай калоніі. А ў ноч на 9 студзеня ў калоніі № 3 у Віцебску ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітзняволены Вадзім Храсько, асуджаны за данаты.


Апроч таго, у 2023 годзе загінулі палітзняволеныя Алесь Пушкін і Мікалай Клімовіч, а ў 2021 годзе – Вітольд Ашурак. У 2022 годзе скончыў жыццё самагубствам 43-гадовы Дзмітрый Дудойць, прысуджаны да двух гадоў «хіміі» за каментар пра міліцыянта.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10