навіны

Міліцыя пачала апрацоўваць кватэры ўкраінцаў перад выбарамі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: vb.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: vb.by
podpis źródła zdjęcia

Міліцыя напярэдадні выбараў пачала абход кватэраў, у якіх жывуць украінскія грамадзяне. Імаверна, гэта звязана з правакацыйнымі паведамленнямі, апублікаванымі расейскімі медыямі.

У Гомельскай вобласці работнікі міліцыі пачалі хадзіць па кватэрах украінцаў, у тым ліку тых, хто нарадзіўся ў Беларусі, паведамляе выданне «Флагшток».

Іх папярэджваюць пра недапушчальнасць парушэння так званых палітычных артыкулаў Крымінальнага і Адміністратыўнага кодэксаў.

Паводле выдання, візіты міліцыі прымеркаваныя да «выбараў», што адбудуцца ў Беларусі 26 студзеня.

Адной з прычынаў прафілактычных абходаў маглі стацца таксама правакацыйныя паведамленні, што з’явіліся ў расейскіх СМІ. У прыватнасці, цяпер імі тыражуюцца словы нейкага Сяргея Лебедзева, удзельніка прарасейскага падполля ва ўкраінскім Мікалаеве, які заяўляе, нібыта падчас выбараў у Беларусі для арганізацыі вулічных акцыяў хочуць выкарыстаць украінскіх студэнтаў.

«У некалькіх ВНУ, ведаю дакладна пра кіева-магілянку (Кіева-Магілянская акадэмія), выкладчыкі звязаліся з мясцовым актывам з малалетак. Задача пастаўленая простая: трэба ў Расеі знайсці такіх жа малалетак, якія за грошы гатовыя падпальваць, мітынгаваць і сваволіць у дзень выбараў у Беларусі. Плаціць будуць амерыканскай зелянінаю. Трэба кідацца фарбаю, крычаць, ладзіць бойкі, мітынгаваць», – так цытуе Сяргей Лебедзеў сваю крыніцу, удакладняючы, нібыта за ўсім гэтым стаіць Служба бяспекі Украіны.

Аніякіх пацверджанняў праўдзівасці гэтых словаў выданні не прыводзяць, таму гэта больш падобна да наўмысных інфармацыйных укідаў, праз што церпяць грамадзяне, якія жывуць у Беларусі.

Нагадаем, што ў студзені работнікі МУС пачалі наведваць арэндныя кватэры, пры гэтым яны просяць паказаць умову арэнды і цікавяцца: «Што вы будзеце рабіць 26 студзеня?».

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10