навіны

«Airbus», які Беларусь прадала ў Іран, вярнуўся ў Менск у звязку з тэхнічнымі праблемамі

Самалёт «Airbus A330-200»
Самалёт «Airbus A330-200». Фота: singaporeaircharter.com
podpis źródła zdjęcia

Самалёт «Airbus A330-200», які Беларусь прадала Ірану, вылецеў з Нацыянальнага аэрапорту «Менск» а 19:39 у панядзелак, 30 снежня. Але да кропкі прызначэння ён не даляцеў: праз гадзіну вярнуўся ў беларускую сталіцу ў звязку з тэхнічнымі праблемамі, піша тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».

Самалёт «Boeing 737-800» у парку «Белавіі». Фота: holiday.by
«Белавія» не будзе правяраць сваіх самалётаў пасля авіякатастрофы ў Паўднёвай Карэі навіны

Тэхнічныя няспраўнасці ўзніклі ў самалёта амаль адразу пасля ўзлёту, гаворыцца ў паведамленні. Паводле звестак «Flightradar24», борт знізіўся да 3000 метраў, і над Воршай экіпаж пастанавіў вярнуцца ў Менск, дзе прызямліўся а 20:30.


Самалёт накіроўваўся да новага ўласніка – іранскай авіякампаніі «Toos Airlines».

,,

«Борт вылецеў з Менску рэйсам IRT2801. IRT – гэта і ёсць ICAO-код іранскай авіякампаніі "Toos Airlines". У іх у парку цяпер няма ніводнага самалёта, і верагодна рэальным карыстальнікам стане хтосьці з флагманаў (напрыклад, "Mahan Air", як гэта ўжо бывала раней)», – піша «МотолькоПомоги».


Гэты «Airbus A330-200» – адзін з трох, што цягам апошніх шасці месяцаў застаюцца на захоўванні ў Менску.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10