навіны

Найлепшыя фотаздымкі 2024 года, на думку ўэб-рэдакцыі «Белсату»

Сем'і мігрантаў з Мексікі чакаюць прыбыцця памежнага патруля каля плоту, падзяляючага ЗША і Мексіку. Дзевяць мільёнаў чалавек са 128-мільённага насельніцтва краіны жывуць за рысай беднасці, многія вырашаюць пакінуць Мексіку з-за гвалту, выкліканага наркакартэлямі, арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Па афіцыйных дадзеных, толькі ў снежні 2023 года было зарэгістравана амаль 300 тысяч выпадкаў нелегальнага перасячэння мяжы. Рубі, штат Арызона, ЗША. 25 чэрвеня 2024 года. Фота: Brandon Bell / Getty Images
Сем'і мігрантаў з Мексікі чакаюць прыбыцця памежнага патруля каля плоту паміж ЗША і Мексікай. Дзевяць мільёнаў асобаў са 128-мільённага насельніцтва краіны жывуць за рысай беднасці, многія наважваюцца пакінуць Мексіку праз гвалт наркакартэляў, арганізаваную злачыннасць і карупцыю. З афіцыйных звестак, толькі ў снежні 2023 года было зарэгістравана амаль 300 тысяч выпадкаў нелегальнага мінання мяжы. Рубі, штат Арызона, ЗША. 25 чэрвеня 2024 года. Фота: Brandon Bell / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Гэты год быў багатым на падзеі сусветнага характару: падзенне рэжыму Башара аль-Асада ў Сірыі, адкрыццё адноўленага Нотр-Дам дэ Пары ў Францыі, ураган Фрэнсін у ЗША, узмацненне міграцыйнага крызісу ў Паўночнай Амерыцы, эскалацыя канфлікту на Блізкім Усходзе, тайфун Гаэмі на Філіпінах, цыклон Барыс у краінах Еўропы, барацьба за свабоду ў Грузіі ды іншыя. Адабралі самыя цікавыя і кранальныя здымкі 2024 года паводле версіі ўэб-рэдакцыі «Белсату».

Бразілец Габрыел Мэдына (Gabriel Medina) лунае ў паветры пасля таго, як злавіў вялікую хвалю ў 3-м раўндзе мужчынскага сёрфінгу падчас Алімпійскіх гульняў 2024 у Тэахупо’о (Teahupo'o) на востраве Таіці ў Французскай Палінэзіі. 29 ліпеня 2024 года. Фота: Jerome Brouillet / AFP / East News

Хлопчыкі паказваюць знак перамогі пад вялікім сірыйскім сцягам эпохі незалежнасці на плошчы Саадала аль-Джабіры ў Алепа падчас святкавання зрынання прэзідэнта Башара аль-Асада. Паўстанцы пад кіраўніцтвам ісламісцкай групоўкі «Хаят Тахрыр Аш-Шам» у выніку імклівага наступу супраць войскаў Башара аль-Асада ўзялі пад кантроль сталіцу краіны, Дамаск. Алепа, Сірыя. 3 снежня 2024 года. Фота: Ozan Kose / AFP / East News

Палякі запальваюць паходні падчас мітынгу ў гонар 80-х угодкаў Варшаўскага паўстання супраць нацысцкай Нямеччыны. Узброенае паўстанне супраць акупацыйных войскаў выбухнула 1 жніўня 1944 года і трывала два месяцы, перш чым было задушана. Амаль 200 000 асобаў, у асноўным мірныя жыхары, загінулі за 63 дні баёў. Варшава, Польшча. 1 жніўня 2024 года. Фота: Sergei Gapon / AFP / East News

Гукавое і светлавое шоу перадаецца на фасад сабору Нотр-Дам дэ Пары напярэдадні яго адкрыцця для наведнікаў пасля пяці гадоў рэстаўрацыі і аднаўлення ад наступстваў разбуральнага пажару. Парыж, Францыя. 6 снежня 2024 года. Фота: Chesnot / Getty Images

Агенты сакрэтнай службы спрабуюць адвесці з трыбуны кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Доналда Трампа пасля страляніны падчас мітынгу. Стралок быў застрэлены спецназам праз хвіліну пасля таго, як забіў аднаго з гледачоў, параніў яшчэ трох, сярод якіх зачапіў за вуха былога і будучага прэзідэнта ЗША Доналда Трампа. Батлер, штат Пенсільванія, ЗША. 13 ліпеня 2024 года. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Машына хуткай медычнай дапамогі праязджае праз горад Гоўма (Houma) пасля адключэння электрычнасці ў сувязі з трапічным ураганам Фрэнсін (Francine), што абрынуўся на ўзбярэжжа Луізіяны як ураган другой катэгорыі з максімальнай хуткасцю ветру 100 міляў за гадзіну. Хоць шкода ад Фрэнсін склала каля 1,5 мільярда долараў, ён не прывёў да гібелі людзей. Гоўма, штат Луізіяна, ЗША. 11 верасня 2024 года. Фота: Brandon Bell / Getty Images

Францужанка Жызэль Пэліко прыбывае разам са сваімі адвакатамі ў суд у Авіннёне перад вынясеннем прысуду ейнаму былому мужу Дамініку, абвінавачанаму ў згвалтаванні былой жонкі, а таксама ў прапанаванні дзясяткам незнаёмых мужчынаў мець палавыя стасункі з ёю, калі жанчына была ў непрытомным стане. Суд прыгаварыў Дамініка да максімальнага тэрміну паводле заканадаўства – 20 гадоў турэмнага зняволення. Авіннён, Францыя. 19 снежня 2024 года. Фота: Clement Mahoudeau / AFP / East News

Палестынцы аплакваюць сваяка, забітага ў выніку ізраільскага ўдару, перад ягоным пахаваннем. Са звестак палестынскага Мінздароўя, кантраляванага «Хамасам», з 7 кастрычніка 2023 года ад ракетных абстрэлаў сектару Газа колькасць ахвяраў вырасла да 44 235 асобаў, аднак міністэрства не раскрывае, колькі сярод іх баевікоў. Хан-Юніс, сектар Газа. 12 жніўня 2024 года. Фота: Bashar Taleb / AFP / East News

Цела памерлага расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага відаць падчас адпявання ў царкве абраза Божай Маці «Утоли моя печали» ў маскоўскім раёне Мар’іна. Аляксей Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе 16 лютага. Нібыта палітыку стала кепска пасля шпацыру. Міжнародныя і беларускія дэмакратычныя лідары ўсклалі адказнасць за смерць палітыка на расейскія ўлады. Масква, Расея. 1 сакавіка 2024 года. Фота: Dmitry Lebedev / Kommersant Photo / AFP / East News

Украінскія вайскоўцы перавозяць на джыпе расейскіх ваеннапалонных са завязанымі вачыма ў Сумскай вобласці пасля контранаступу ЗСУ ў Курскай вобласці, які пачаўся 6 жніўня. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвечары 13 жніўня заявіў, што «ўжо сотні расейскіх вайскоўцаў здаліся ў палон». Палонных расейцаў плануецца ў будучыні абмяняць на ўкраінскіх вайсковых і цывільных асобаў, якіх утрымлівае Расея. Сумская вобласць, Украіна. 13 жніўня 2024 года. Фота: Roman Pilipey / AFP / Scanpix / LETA / East News

Мужчына трымаецца за дарожны знак на затопленай разбуральным тайфунам вуліцы ў Маніле. Мусонныя дажджы, узмоцненыя трапічным тайфунам Гаэмі (Gaemi), выклікалі паводкі і апоўзні на ўсёй тэрыторыі Філіпінаў, што прывяло да гібелі сама меней 48 асобаў і прымусіла больш за 600 000 жыхароў пакінуць свае дамы. Маніла, Філіпіны. 24 ліпеня 2024 года. Фота: Ezra Acayan / Getty Images

Украінскі ваеннапалонны абдымае сваякоў пасля абмену паміж Украінай і Расеяй у Чарнігаўскай вобласці. Гэта быў 57-ы абмен палоннымі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Дзякуючы працы каардынацыйнага штабу з расейскага палону вярнулі яшчэ 103 вайскоўцаў. Чарнігаўская вобласць, Украіна. 14 верасня 2024 года. Фота: Kostiantyn Liberov / Libkos / Getty Images

Затоплены цэнтр мястэчка Глухалазы (Głuchołazy) на поўдні Польшчы пасля цыклону Барыс, што абрынуўся на краіны Еўропы з наймацнейшымі за апошнія дзесяцігоддзі залевамі і паводкамі. Станам на 28 верасня 2024 года ад паводак у краінах Еўропы загінулі сама меней 27 асобаў. Глухалазы, Польшча. 15 верасня 2024 года. Фота: Sergei Gapon / AFP / East News

Чальцы клубу фехтавання «Tsavora Mtaani», заснаванага кенійскім прафесійным фехтавальнікам Мбуру Ўаніёйке (Mburu Wanyoike), каб засцерагчы моладзь ад злачыннасці і наркотыкаў, трэнуюцца на вуліцах кенійскай сталіцы. Найробі, Кенія. 9 чэрвеня 2024 года. Фота: Luis Tato / AFP / East News

Дэманстрант трымае ружу, стоячы пад струменем з пажарнай помпы, што выкарыстоўваецца паліцыяй падчас мітынгу каля будынку парламенту на знак пратэсту супраць пастановы ўраду адкласці перамовы пра далучэнне Грузіі да Еўразвязу да 2028 года. Пратэстоўцы аспрэчваюць вынікі выбараў, на якіх, паводле афіцыйных звестак, абсалютную большасць месцаў у парламенце атрымала кіраўнічая партыя «Грузінская мара». Тбілісі, Грузія. 3 снежня 2024 года. Фота: Pavel Bednyakov / AP Photo / East News

Пара сядзіць на ўзгорку Туркавунія (Tourkovounia) і назірае за аранжавым небам у Афінах. Воблакі пылу, што дзьмуць з Сахары, накрылі сталіцу ды іншыя гарады Грэцыі. Якасць паветра ў гарадах рэзка пагоршылася, грэкаў з рэспіраторнымі захворваннямі ўлады заклікалі менш бываць на адкрытым паветры, насіць ахоўныя маскі і пазбягаць фізічных нагрузак, пакуль аблокі пылу не рассеюцца. Афіны, Грэцыя. 23 красавіка 2024 года. Фота: Angelos Tzortzinis / AFP / East News

Пажарны працуе каля заблакаванага аўтамабілямі тунэлю на мяжы муніцыпалітэтаў Алфафар і Бэнэтусэр пасля нядаўняй раптоўнай паводкі. У канцы кастрычніка ад праліўных дажджоў у некаторых мясцінах паўднёва-ўсходняй Іспаніі, у тым ліку Валенсіі, Кастыллі-Ля-Манчы і ўсходняй Андалюсіі, узніклі маштабныя паводкі, у выніку якіх загінулі не менш за 222 асобы. Гэта адно з найбольш смертаносных стыхійных бедстваў у гісторыі Іспаніі. Валенсія, Іспанія. 1 лістапада 2024 года. Фота: David Ramos / Getty Images

Палестынцы бягуць да кантэйнераў з гуманітарнай дапамогай, скінутых з самалётаў над паўночным сектарам Газа, на фоне працяглага канфлікту паміж Ізраілем і баевікамі групоўкі «Хамас». 23 красавіка 2024 года. Фота: AFP / East News

Сваякі ахвяраў тэракту 7 кастрычніка 2023 года наведваюць інсталяцыю з фотаздымкамі іхных блізкіх, забітых або выкрадзеных падчас нападу «Хамасу» на Ізраіль, на месцы правядзення музычнага фестывалю «Supernova». У выніку атакі баевікоў на тэрыторыі Ізраілю загінулі каля 1200 асобаў, больш за 2500 атрымалі раненні, каля 250 апынуліся ў закладніках у сектары Газа. Рэ’ім, Ізраіль. 2 красавіка 2024 года. Фота: Menahem Kahana / AFP / East News.

Эквадорскі жаўнер стаіць на варце зняволеных у турме Літараль падчас візіту СМІ. Месяцам раней лідар адной з мафіёзных груповак Хасэ Масіяс збег з турмы, што прывяло да ўвядзення надзвычайнага становішча ў краіне. Ягоныя ўзброеныя людзі ў Гуаякіле ўчынілі пагром, падарваўшы бомбы ў горадзе і захапіўшы студыю тэлекампаніі «TC Television», аднак былі затрыманыя паліцыяй у той жа дзень. Праз месяц пасля масавых беспарадкаў былі затрыманыя 6626 асобаў. 9 лютага 2024 года. Фота: John Moore / Getty Images

Лідарка дэмакратычных сілаў і абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская выступае з заявай падчас акцыі пратэсту з патрабаваннем свабоды для палітычных зняволеных у Беларусі перад пасольствам Беларусі ў Вільні. Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», станам на 28 снежня 2024 года ў Беларусі прызнаныя палітвязнямі 1253 асобы, з іх 165 – жанчыны. Вільня, Літва. 8 сакавіка 2024 года. Фота: Mindaugas Kulbis / AP Photo / East News

Мужчыны трымаюць сеткі, каб злавіць дары, якія тэнгерскія вернікі кідаюць у кратар на гары Брома падчас свята Ядня-Касада. Тэнгеры – этнічная група колькасцю каля 500 000 асобаў, якая пражывае на ўсходзе Явы. Фестываль доўжыцца месяц і ёсць самай папулярнай турыстычнай славутасцю краіны. На 14-ы дзень народ тэнгераў здзяйсняе паломніцтва да гары Брома, каб ушанаваць памяць сваіх продкаў. Пробалінга (Probolinggo), Ява, Інданезія. 22 чэрвеня 2024 года. Фота: Robertus Pudyanto / Getty Images

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10