навіны

Беларуса, затрыманага ў Грузіі на пратэстах, выпусцілі з СІЗА

Яўген Муравіцкі. Крыніца: Медиазона / Telegram
Яўген Муравіцкі. Крыніца: Медиазона / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Затрыманага падчас пратэстаў у Тбілісі Яўгена Муравіцкага, выпусцілі з СІЗА. Але цяпер яго выклікаюць у міграцыйную службу. 

Пра вызваленне Яўгена Муравіцкага стала вядома выданню «Медиазона» ад самога мужчыны. 

Паводле Муравіцкага, яго выпусцілі 2 снежня а 7:00. На яго былі складзеныя два пратаколы паводле артукулу «Абраза спецназаўца». Пасля вызвалення маладзёну не выдалі дакументаў. 

На 3 снежня Муравіцкага выклікаюць у міграцыйную службу.

Нагадаем, што 25-гадовага грамадзяніна Беларусі затрымалі ў Тбілісі ў ноч на 29 лістапада. Яго абвінавачвалі ў дробным хуліганстве, а таксама ў непадпарадкаванні паліцыі. 

У Грузіі ўжо чацвёртую ноч трываюць пратэсты, звязаныя з фальсіфікацыяй парламенцкіх выбараў і пастановаю, абвешчанаю прэм’ер-міністрам краіны, пра замарожванне перамоваў пра ўступленне ў Еўразвяз да 2028 года. Паліцыя жорстка разганяе пратэстоўцаў, але яны ўсё адно збіраюцца на галоўных вуліцах грузінскай сталіцы ды іншых гарадоў.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10