Naviny

Як спрабуюць ратаваць Верамейчыка: «праца вядзецца на ўзроўні, які не варта агалошваць»

Васіль Верамейчык
Васіль Верамейчык. Фота: Vasil Veramejchyk / Facebook

Беларускія добраахвотнікі і прадстаўнік АПК Вадзім Кабанчук кантактуюць з ГУР Украіны па пытанні вызвалення з Беларусі былога байца палка Каліноўскага Валіся Верамейчыка. Ёсць і кантакты «на ўзроўні, які не варта агучваць». Пра гэта распавёў кіраўнік клуба «Ліцвіны» Сяргей Шалыгін на прэс-канферэнцыі, прысвечанай справе Васіля Верамейчыка, у Вільні 29 лістапада.