навіны

Лукашэнка прызнаўся, што загадаў адключыць інтэрнэт у 2020-м

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Крысціна Карміліцына
Аляксандр Лукашэнка. Фота: Крысціна Карміліцына / РИА Новости
podpis źródła zdjęcia

Праўда ўсё ж усплыла: падчас візіту ў МДЛУ Лукашэнка сказаў, што гэта ён у жніўні 2020-га загадаў адключыць інтэрнэт у Беларусі. І прыгразіў, што калі будзе трэба, увогуле адключыць яго ў краіне.

Нагадаем, падчас самага жорсткага супрацьстаяння беларускага народу з сілавікамі, у жніўні 2020 года, у краіне на тры дні знік інтэрнэт. Прадстаўнікі рэжыму тады ўпарта гаварылі пра DDoS-атакі з-за мяжы, у выніку якіх інтэрнэт нібыта кепска працаваў. Аказалася, што ўсё было не так.


«Скажу шчыра, што гэта [адключэнне інтэрнэту. – Заўв. рэд.] практычна заўсёды было з майго дазволу. Калі ў цябе дзве праблемы, ты пачынаеш узважваць. Гэтым разам на коне была краіна, – заявіў Лукашэнка падчас выступу 22 лістапада ў МДЛУ, узгадваючы падзеі лета 2020 года. – Калі гэта паўторыцца, адключым наагул».


Лукашэнка сцвердзіў, што «калі б тады краіну не ўтрымалі, то гэта магло прывесці ў тым ліку да вайны», і абвінаваціў замежныя спецслужбы ў каардынаванні пратэстаў:


«Я разумеў, адкуль усё ідзе. Праз інтэрнэт гэта ўсё ішло, з Польшчы перш за ўсё... Я бачыў, што актыўна выкарыстоўваецца інтэрнэт для гэтага – каб паказаць маршруты, што біць, ламаць. Я думаю: перавернуць краіну! І праз інтэрнэт ідзе гэтая бадзяга ... Я разумеў, да чаго мы можам прыйсці. У нас была б вайна большая, чым ва Украіне. У нас бы гэта было, было б больш жорстка».

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10