навіны

У Смаргоні і Слоніме – зачыстка: затрыманыя не менш за 40 чалавек

Папраўчая калонія № 3 «Віцьба»
Архіўнае фота. Папраўчая калонія № 3 «Віцьба». Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

За апошні тыдзень у гарадах Гарадзенскай вобласці адбываюцца масавыя і жорсткія затрыманні, ператрусы і здзекі з людзей. Найбольш выпадкаў у Смаргоні і Слоніме, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».

Агулам у Смаргоні і Слоніме затрыманыя не менш за 40 чалавек. Частку з іх судзяць паводле адміністратыўных артыкулаў, а на іншых завялі крымінальныя справы.

Некаторых папярэджваюць, што ў студзені 2025 года будзе яшчэ адна хваля зачыстак. Праваабаронцы мяркуюць, што гэта звязана з прэзідэнцкімі выбарамі, прызначанымі ў Беларусі на 26 студзеня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Смяротнае пакаранне за палітыку, паляванне на Instagram і Х. Тэндэнцыі рэпрэсіяў за квартал

навіны

«"Працуюць" таксама лідскія аператыўнікі. Нагоды для затрымання людзей розныя: удзел у грамадскіх мірных акцыях яшчэ ў 2020 годзе, падпіскі на "крамольныя" сайты і тэлеграм-каналы, пастаўленыя подпісы ў 2020-м за кандыдатаў на выбарах, дапамога сем'ям палітвязняў, атрыманне дапамогі ад "BYSOL" і "BY_Help". Некаторых затрымліваюць разам з жонкамі ці мужамі. Затрымліваюць і тых, хто пастаянна жыве ў горадзе, і тых, хто вяртаецца з-за мяжы», – піша «Гарадзенская праваабарона».

Крымінальныя справы на некаторых затрыманых распачалі паводле арт. 357 КК («Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтаю захапіць дзяржаўную ўладу») і арт. 361 КК («Заклікі да санкцыяў ці іншых дзеянняў, што шкодзяць нацыянальнай бяспецы»).


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10