навіны

«Вясна»: Магчыма, памёр яшчэ адзін палітвязень

Магілёўская калонія. Фота: spring96.org
Магілёўская калонія. Фота: spring96.org
podpis źródła zdjęcia

Праваабаронцы «Вясны» атрымалі інфармацыю пра смерць маладога чалавека, які сёлета быў асуджаны паводле палітычна матываванай справы.

Мужчына трапіў у Магілёўскую калонію, дзе на пачатку кастрычніка памёр. Праваабаронцы высвятляюць падрабязнасці інцыдэнту і пакуль правяраюць інфармацыю, заявіла «Вясна».

Гэта ўжо прынамсі чацвёртая смерць беларускага палітвязня сёлета. Гэтак, 9красавіка 2024 году ўберасцейскім СІЗА затыдзень дасуду памёр Аляксандр Кулініч, абвінавачаны ў«абразе» Аляксандра Лукашэнкі. Улютым праз праблемы зсэрцам памёр асуджаны за«паклёп наЛукашэнку» актывіст Ігар Леднік, які адбываў пакаранне ўбабруйскай калоніі. Аўноч на9студзеня ўвіцебскай калоніі №3ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітзняволены Вадзім Храсько, асуджаны заданаты.

Апроч таго, у2023 годзе памерлі палітзняволеныя Алесь Пушкін іМікалай Клімовіч, у2021 годзе— Вітольд Ашурак. Аў2022 годзе скончыў зсабой 43-гадовы Дзмітрый Дудойць, які быў асуджаны дадвух гадоў «хіміі» закаментар пра міліцыянта.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10