Міністэрства інфармацыі Беларусі зрабіла штотыднёвае абнаўленне Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Гэтым разам у спіс дадалі:
• старонку ў «Одноклассниках» ‒ «Горкі. Жыве Беларусь!!!»;
• Telegram-каналы «Правый Взгляд», «✙ 𝐒𝐮𝐦𝐦𝐞𝐫 𝐨𝐟 𝟖𝟖 ⨁»;
• акаўнт у Tik-Tok «mihan164»;
• старонку ў Instagram'е «gus_prabelarust»;
• старонку ў Facebook'у «Alaxandar Zalivayka»;
• YouTube-канал «ПанГУСь»;
• суполку «УКантакце» ‒ «Новости Беларусь», «Быць belarusam».
Рашэнні прымаліся судамі Берасця, Пінску, Баранавічаў, Лідскага раёну, Полацку.
Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў утрымлівае 1295 старонак.
Марыя Міхалевіч belsat.eu