Naviny

Аказалася, было куды падаць. Беларусь яшчэ апусцілася ў рэйтынгу свабоды ў інтэрнэце

Малюнак згенераваны нейрасеткай
Малюнак згенераваны нейрасеткай. «Чалавек у цывільным» ва ўяўленні штучнага інтэлекту. Выява: Dall-E / Bing.com

Інтэрнэт у Беларусі амаль такі ж свабодны, як на Кубе, лічаць праваабаронцы «Freedom House». У рэйтынгу свабоды інтэрнэту Беларусь страціла яшчэ тры балы – а іх і так не было шмат.