Адзіны свабодны тэлеканал для беларусаў, запрашае тых, хто займаецца вытворчасцю відэа-кантэнту – праграмаў, мультфільмаў, дакументальнага ці мастацкага кіно ды іншага, – запрапанаваць свой прадукт «Белсату».
Не мае значэння, дзе вы цяпер знаходзіцеся, але важна, каб тое, што вы робіце, адпавядала нашай місіі і было па-беларуску. Калі трэба будзе дапамога з перакладам ці агучкай, падказкі ў справе паляпшэння якасці – можаце на нас разлічваць!
Незалежна ад таго, які будзе фармальны статус «Белсату» ў будучыні, мы перакананыя, што застанемся для беларускіх творцаў месцам, дзе яны змогуць паказваць шырокай публіцы свае праграмы/фільмы/рэпартажы.
📩 З прапановамі пішыце на адрас belsat.sekretariat@tvp.pl з абавязковай пазнакай «Прапанова праграмы».
⚠️ Звярніце ўвагу: «Белсат» названы ўладамі Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем», а матэрыялы «Белсату» названыя «экстрэмісцкімі». За супрацу з «Белсатам» на тэрыторыі Беларусі пагражае крымінальная адказнасць і палітычныя рэпрэсіі.