Выбраную прэзідэнтку Беларусі Святлану Ціханоўскую можна сустрэць проста на віленскай вуліцы, можна напаткаць у іншых гарадах падчас ейных візітаў у розныя краіны. А можна напісаць ейнаму офісу ці сазваніцца з ёй праз Zoom.
Офіс Святланы Ціханоўскай нагадаў пра розныя спосабы сувязі, праз якія можна прапанваць ідэі, агучыць пытанні або папрасіць пра дапамогу. Гэтыя спосабы такія:
- Напісаць у Telegram-бот офісу @AskOffice_Bot.
- Напісаць у Signal акаўнту askoffice_chat.15.
- Напісаць на электронную пошту askoffice@tsikhanouskaya.org.
- Запоўніць форму зваротнай сувязі на сайце Tsikhanouskaya.org (раздзел «Кантакты», укладка «Агульныя пытанні»).
- Па пытаннях, якія тычацца Украіны, можна пісаць кіраўніку Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзю Манько на электронную пошту mgl@tsikhanouskaya.org.
- Па пытаннях адносна Чэхіі можна пісаць на пошту Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі czechia.office@tsikhanouskaya.org або кіраўніцы гэтага офісу Крысціне Шыянок у Telegram @OfficeBLRinCZE.
- У справах медыяў можна пісаць прэс-сакратарцы Ціханоўскай Ганне Красулінай: press@tsikhanouskaya.org, або Telegram @anna_krasulina, або Skype anna_krasulina.
- Афіцыйныя запрашэнні ці прапановы лепш скіроўваць на электронную пошту office@tsikhanouskaya.org.
- Можна звязацца і з іншымі чальцамі офісу: на сайце Ціханоўскай ёсць кантакты каманды офісу і дарадцаў у розных тэмах.
Паразмаўляць асабіста са Святланай Ціханоўскай можна на рэгулярных сустрэчах праз праграму Zoom. Такія сустрэчы праходзяць амаль штотыдзень. Адзінай пастаяннай спасылкі для рэгістрацыі няма, анонсы сустрэчаў і спосабы рэгістрацыі на іх з’яўляюцца ў афіцыйных каналах Ціханоўскай.
Гэтыя каналы такія:
- Telegram: @tsikhanouskaya.
- Facebook: S.Tsikhanouskaya.
- Instagram: @prezident.sveta.
- X: @Tsihanouskaya.
- Youtube: Святлана Ціханоўская.
⚠️ Звярніце ўвагу: сілавікі могуць ствараць фальшывыя каналы, акаўнты і боты ад імя Ціханоўскай, ейнага офісу або іншых арганізацыяў і асобаў з дэмакратычных сілаў. Праз фэйкавыя акаўнты сілавікі могуць правакаваць на «прызнанні ў злачынствах» (напрыклад, удзел у плане «Перамога» ці цікаўнасць да палка Каліноўскага) і раскрыццё асабовых звестак. Кантакты офісу Ціханоўскай можна спраўдзіць на сайце Tsikhanouskaya.org.
Алесь Наваборскі belsat.eu