навіны

БТ анансавала стварэнне яшчэ аднаго тэлеканалу і парталу: «Першы інфармацыйны» і News.by

Меркаваны лагатып «Першага інфармацыйнага»
Меркаваны лагатып «Першага інфармацыйнага». Выява: Atn_news / Telegram
podpis źródła zdjęcia

«Агенцтва тэлевізійных навінаў», якое ўваходзіць у структуру Белтэлерадыёкампаніі, анансавала 28 жніўня запуск новага тэлеканалу, які назвалі «Першы інфармацыйны». Разам з ім маюць запусціць партал News.by. Дату пачатку працы не абвяшчалі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Як мог бы выглядаць лагатып «беларускага Youtube». Калаж: Белсат

Улады Беларусі задумалі стварыць «Беларускі Youtube». Адразу прызнаюць: будзе кепска

навіны

«Першы інфармацыйны» называюць першым у Беларусі тэлеканалам, які будзе перадаваць навіны 24 гадзіны на дзень і 7 дзён на тыдзень. Ён будзе створаны на базе «Агенцтва тэлевізійных навінаў» (АТН).


Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант распавёў, што выпуск навінаў на канале можа цягнуцца аж 4 гадзіны ў жывым эфіры. Але пакуль плануюць, што навіны будуць выходзіць штогадзіну.


28 жніўня гатовасць тэлеканалу да запуску правяралі Наталля Эйсмант – жонка Івана Эйсманта і прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі, намеснік старшыні адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Перцаў і міністр інфармацыі Марат Маркаў.


Паралельна з тэлеканалам плануюць запусціць навіновы партал News.by. На момант публікацыі сайт недасяжны, але з рэгістрацыйных звестак дамэну вынікае, што яго стварылі 29 траўня 2024 года.


Калі менавіта плануюць запусціць тэлеканал і сайт, не паведамляюць.


На БТ абяцаюць, што канал дасць беларусам «самую актуальную, цікавую, правераную і важную інфармацыю». Аднак АТН, на базе якога ствараюць канал, не раз распаўсюджвала непраўдзівую інфармацыю і палітычную прапаганду праз іншыя каналы сеткі БТ.


Цяпер у сетцы БТ шэсць асноўных тэлеканалаў: «Беларусь-1», «Беларусь-2», «Беларусь-3», «Беларусь-5», «Беларусь-24» і «НТВ-Беларусь», а таксама шэраг рэгіянальных тэлеканалаў у структуры «Беларусь-4». Асобна ад гэтай структуры дзейнічаюць дзяржаўныя тэлеканалы АНТ і СТВ.


Асноўным дзяржаўным навіновым інтэрнэт-парталам застаецца «БелТА», але свой сайт мае і БТ. А шэраг дзяржаўных установаў вядзе ананімныя Telegram-каналы з намёкамі на сувязь з гэтымі ўстановамі: прэс-служба Лукашэнкі вядзе Telegram-канал «Пул первого», Міністэрства замежных справаў – «Глас МИДа», сілавікі ў супрацы з прапагандыстамі – «Жёлтые сливы», і гэтак далей.


Найбольш папулярны інтэрнэт-партал Беларусі, Tut.by, быў разгромлены ўладамі ў 2021 годзе, частку каманды кінулі за краты. Частка каманды, якая пакінула краіну, стварыла новы партал: Zerkalo.io. Дзяржаўнай альтэрнатывы Tut.by за тры гады не стварылі.


«Белсат» – адзіны беларускі тэлеканал, не залежны ад уладаў Беларусі. Глядзець «Белсат» можна праз спадарожнік, праз Youtube і іншымі шляхамі.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10