навіны

Улады Беларусі задумалі стварыць «Беларускі Youtube». Адразу прызнаюць: будзе кепска

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Як мог бы выглядаць лагатып «беларускага Youtube». Калаж: Белсат
podpis źródła zdjęcia

На нарадзе аб прапагандзе падчас выбарчай кампаніі Аляксандру Лукашэнку распавялі пра «першы крок да стварэння беларускага Youtube». Карыстальнікам варта насцярожыцца: гэта можа быць першым крокам да блакавання сапраўднага Youtube.

Архіўнае фота. Аляксандр Лукашэнка на парадзе на Дзень незалежнасці. 3 ліпеня 2024 года. Фота: president.gov.by
Лукашэнка сабраўся ў прэзідэнты: рыхтуе прапаганду да «вайны» на выбарах навіны

Уладзімір Пярцоў, намеснік кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, распавёў пра стварэнне відэахостынгу Videobel.by, перадае «БелТА».


Пярцоў назваў гэты хостынг «нашай першай OTT-платформай». Гэта адносна рэдкая фраза, цяпер часцей ужываюць у гэтым сэнсе фразу «стрымінгавы сэрвіс».


Праект на сайце Videobel.by абяцаюць запусціць 12 верасня 2024 года. На ім маюць з’явіцца магчымасць прагляду эфіру «асноўных беларускіх каналаў» (імаверна, дзяржаўных, але наўрад ці «Белсату»), нейкія «пазаэфірныя актыўнасці стваральнікаў відэакантэнту» і стужка навінаў дзяржаўнага інфармагенцтва «БелТА».


Імаверна, ініцыятыва не звязаная наўпрост з праектам новага дзяржаўнага тэлеканалу «Першы інфармацыйны». Дамэн таго каналу News.by рэгістравала 29 траўня Белтэлерадыёкампанія, а дамэн гэтага праекту зарэгістравала 31 студзеня «БелТА». Абодва сайты на момант публікацыі недасяжныя.

,,

«Калі хочаце, гэта дастаткова слабы аналаг, але такі першы крок да стварэння беларускага Youtube», – сказаў Пярцоў пра Videobel.by.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Анімацыя сэрвісу. (Скрыншот: Youtube.com)
Што рабіць, калі ў Беларусі «запаволяць» YouTube? Такое ўжо задумалі ў Расеі навіны

Ён намякнуў на нейкія праблемы з найбольш папулярным онлайн-відэасэрвісам: Youtube. Маўляў, «вы бачыце, што адбываецца» з ім і іншымі відэасэрвісамі. Імаверна, Пярцоў меў на ўвазе сітуацыю ў Youtube у Расеі. дзе пачалі наўмысна запавольваць Youtube. Паводле звестак расейскага выдання «Медуза», мэтавы паказнік запавольвання – 128 кбіт/с, што дае магчымасць глядзець відэа хіба ў разрозненні 240p.


У Беларусі таксама будуць змагацца з Youtube? Мы не ведаем, але лепш загадзя рыхтавацца


11 ліпеня прапагандыст «Russia Today» Канстанцін Прыдыбайла прапанаваў «запаволіць» YouTube, бо калі ён прыехаў у Віцебск, YouTube прапанаваў яму паглядзець відэа папулярных беларусаў: Аляксандра Івуліна, Мікіту Мелказёрава, Арцёма Шрайбмана… Тэмы іхных відэа прапагандысту не спадабаліся.


31 снежня 2023 года ў Беларусі ўжо блакавалі YouTube на кароткі час – калі абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская чытала навагодні зварот. Не кажучы ўжо пра тое, што ў першыя дні пасля выбараў-2020 у Беларусі блакавалі практычна ўсе замежныя сайты і інтэрнэт-сэрвісы.


Калі ў Беларусі пачнуць запавольваць Youtube, як то робяць у Расеі, сэрвісам усё роўна можна будзе карыстацца – толькі давядзецца глядзець відэа ў горшай якасці. Або ім можна будзе карыстацца праз VPN – некаторыя VPN-сэрвісы даюць глядзець відэа нават у якасці 4K. Або відэа любімых каналаў можна будзе адшукаць на іншых крыніцах: напрыклад, на Facebook, на X ці на Telegam.


Глядзець «Белсат» ужо цяпер можна не толькі на Youtube, але і праз спадарожнік, і праз кабельныя ці лічбавыя сеткі ў суседніх з Беларуссю краінах, і праз розныя сацсеткі, у якіх мы публікуем навіны і фрагменты тэлеперадач.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10