Belsat.eu

Гісторыя Беларусі, пакладзеная на музыку Алесем Дзянісавым

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Музыка Алесь Дзянісаў з гурту «Dzieciuki» ў сваёй творчасці спалучае музыку і гісторыю. Ці скрыўляюць паэтычныя вобразы гістарычную праўду? За што гісторыкі хваляць мастакоў, якія працуюць у гістарычным жанры?



Музыка Алесь Дзянісаў з гурту «Dzieciuki» ў сваёй творчасці спалучае музыку і гісторыю. Ці скажаюць паэтычныя вобразы гістарычную праўду? За што гісторыкі хваляць мастакоў, якія працуюць у гістарычным жанры?
Алесь Дзянісаў – музыка і журналіст, аператар-фрылансер. Адукацыя ў яго гістарычная, прапрацаваў 10 гадоў настаўнікам гісторыі ў школе. З дзяцінства захапляўся музыкай. Алесь паспеў стварыць тры музычныя гурты: «КальЯн», «Людзі на балоце» і «Dzieciuki». Хваля рэпрэсіяў, якую разгарнуў рэжым Лукашэнкі, не абмінула і яго: ён зведаў здзекі амапаўцаў і пасядзеў у ізалятары.
Чаму Алесь Дзянісаў пастанавіў працаваць у гістарычным жанры? Як ён знаходзіць баланс паміж гістарычнаю аб’ектыўнасцю і мастацкаю суб’ектыўнасцю? Як мастацтва дапамагае гісторыкам? Ці знайшлі адлюстраванне ў творчасці Алеся паслявыбарчыя пратэсты 2020–21 гадоў? Як ставіцца лукашэнкаўскі рэжым да музычных праектаў Алеся? Распавядае Алесь Дзянісаў.
Натуральна, у праграме прагучаць фрагменты песень у выкананні Алеся.
Аўтар і вядоўца – доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.
Тут можна паслухаць альбом «Кароткая гісторыя Беларусі»:
Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10